2014 годзе студэнтаў чакаюць вясеннія канікулы?
12.09.2012
—
Новости Общества
|
"Чэмпіянат свету па хакеі, які пройдзе ў беларускай сталіцы вясной 2014 года, істотна адкарэктуе графік навучальнага працэсу ў ВНУ", — такая інфармацыя з'явілася днямі ў сусветным павуцінні. Аўтар "паведамлення" сцвярджаў, што для студэнтаў 1-4-га курсаў сямі сталічных ВНУ асенні семестр скончыцца 22 снежня 2013 года. Затым іх чакае экзаменацыйная сесія — па 12 студзеня 2014 года. З 13 студзеня распачнецца другі семестр. А з 31 сакавіка па 1 чэрвеня ўсе адправяцца на двухмесячныя канікулы. Размова, у прыватнасці, ішла пра студэнтаў БДУ, БДУІР, БНТУ, БДПУ імя М.Танка, МДЛУ, БГТУ, БДМУ і БДЭУ. — Інфармацыя пра тое, што Міністэрствам адукацыі зацверджаны графік навучальнага працэсу для ВНУ на 2013/2014 год, не адпавядае рэчаіснасці, — заявіла прэс-сакратар міністра адукацыі Юлія Ваніна. — Сапраўды, трэба думаць, як вызваліць студэнцкія інтэрнаты пад прыём удзельнікаў чэмпіянату свету па хакеі, але пры гэтым не павінны пацярпець і інтарэсы студэнтаў. Таму сёння ў Міністэрстве адукацыі разглядаюцца розныя варыянты вырашэння гэтага пытання. Надзея НІКАЛАЕВА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Чэмпіянат свету па хакеі, які пройдзе ў беларускай сталіцы вясной 2014 года, істотна адкарэктуе графік навучальнага працэсу ў ВНУ", — такая інфармацыя... |
|