Бясплатныя гурткі — унікальная з'ява на постсавецкай тэрыторыі
12.09.2012
—
Новости Общества
|
"Вельмі шырокі спектр гурткоў, секцый і студый, якія дзейнічаюць ва ўстановах дадатковай адукацыі, дае магчымасць кожнаму дзіцяці выбраць сабе занятак па душы", — заявіў падчас оnlіnе-канферэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік міністра адукацыі Віктар ЯКЖЫК. Усяго ў Беларусі ва ўстановах адукацыі працуе больш як 31 тысяча аб'яднанняў па інтарэсах. У мінулым навучальным годзе ў іх займалася больш як 404 тысячы дзяцей і падлеткаў. "Большасць устаноў дадатковай адукацыі прадастаўляе свае паслугі бясплатна — гэта ўнікальная на постсавецкай прасторы з'ява", — падкрэсліў Віктар Якжык. Наведванне многіх спартыўных секцый, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства адукацыі, а таксама гурткоў фізкультурна-спартыўнага профілю, сёння таксама з'яўляецца бясплатным. Існуе думка, што ўвядзенне аплаты за наведванне гурткоў і секцый папярэдзіць з боку педагогаў фармальнае стаўленне да сваёй работы. "Аднак істотнага павелічэння аб'ёмаў платных паслуг ва ўстановах дадатковай адукацыі ў гэтым навучальным годзе не плануецца", — заспакоіў намеснік міністра адукацыі. Між іншым, псіхолагі лічаць, што бацькі ні ў якім разе не павінны аказваць ціск на сваё дзіця пры выбары таго ці іншага гуртка, клуба або секцыі. Толькі занятак па душы можа прынесці рэальную карысць. А вызначыцца з выбарам адразу могуць не ўсе. Знаходзіцца ў працэсе пошуку — гэта нармальны стан любога дзіцяці, якое жадае самарэалізавацца. У сілах бацькоў яму ў гэтым дапамагчы, штосьці падказаць, параіць, але іх меркаванні і жыццёвы вопыт не павіны быць вырашальнымі пры ажыццяўленні выбару... Віктар Якжык упэўнены, што <І>заняткі ў гуртках — гэта не проста хобі. Для многіх яны вызначаюць прафесійны выбар на ўсё жыццё: прыкладна 15 працэнтаў студэнтаў ВНУ выбіраюць свае тэхнічныя спецыяльнасці пад уплывам заняткаў у аб'яднаннях па інтарэсах. "Усю інфармацыю аб рабоце устаноў дадатковай адукацыі можна знайсці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (на стэндах у гімназіях, школах, ліцэях), на інтэрнэт-партале Міністэрства адукацыі і сайтах упраўленняў (аддзелаў) адукацыі", — дадаў Віктар Якжык. Надзея НІКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Вельмі шырокі спектр гурткоў, секцый і студый, якія дзейнічаюць ва ўстановах дадатковай адукацыі, дае магчымасць кожнаму дзіцяці выбраць сабе занятак па... |
|