Вылучаць кандыдатаў у дэпутаты будуць і рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні?. 21.by

Вылучаць кандыдатаў у дэпутаты будуць і рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні?

13.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трэба пашырыць кола тых, хто можа вылучаць кандыдатаў у дэпутаты. Такое меркаванне выказала старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

"Час паказвае, што збіраць подпісы становіцца ўсё больш складана. Выбаршчыкі не хочуць удзельнічаць у зборы подпісаў і, што з'яўляецца аб'ектыўнай рэальнасцю, не хочуць нікога пускаць у свае кватэры, — адзначыла кіраўнік ЦВК. — Таму нам трэба разгледзець пытанне аб магчымасці ўдзелу ў выбарах рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў, няхай нават вельмі буйных. А то ў нас даходзіць да таго, што з'езд АГП колькасцю 22 чалавекі вылучае 52 кандыдаты, а прафсаюзы, якія налічваюць дзясяткі тысяч, не могуць гэтага зрабіць".

Акрамя таго, старшыня Цэнтрвыбаркама прапанавала зняць пэўныя абмежаванні па фондах, адышоўшы ад нормы, згодна з якой кандыдат можа пералічыць у свой фонд не больш за 20 базавых велічынь. Паводле яе слоў, трэба даць магчымасць чалавеку, у якога ёсць грошы, пералічыць сабе любую суму. Такая мера дапаможа пазбегнуць хітрасцяў, якімі іншым разам карыстаюцца кандыдаты. "Я лічу, што трэба пераходзіць да больш сумленных, строгіх і канкрэтных норм", — рэзюмавала Лідзія Ярмошына.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трэба пашырыць кола тых, хто можа вылучаць кандыдатаў у дэпутаты. Такое меркаванне выказала старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына. "Час паказвае,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика