На выбарчых участках кругласутачна дзяжураць міліцыя і пажарнікі. 21.by

На выбарчых участках кругласутачна дзяжураць міліцыя і пажарнікі

19.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора стартавала датэрміновае галасаванне на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. І адначасова з гэтым паўстала праблема забеспячэння грамадскай бяспекі і прадухілення рознага кшталту надзвычайных сітуацый падчас такой адказнай падзеі. Менавіта пра гэта ішла размова на сустрэчы МУС і МНС з журналістамі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.   — З 17 па 24 верасня загадам міністра ўнутраных спраў увесь асабовы склад пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Гэта азначае, што работнікі міліцыі будуць несці службу кругласутачна, у тым ліку і на выбарчых участках, — гаворыць начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Раман МЕЛЬНІК. — Мы наладзілі кантакты з тымі ведамствамі, якія непасрэдна маюць дачыненне да правядзення галасавання, у тым ліку з выбарчымі камісіямі.

Пасля таго, як былі створаны выбарчыя ўчасткі, супрацоўнікі МУС правялі іх комплекснае абследаванне. Уласнікам тых устаноў, куды прыйдуць галасаваць людзі, было вынесена больш за дзве тысячы прапаноў, якія скіраваны на ўзмацненне іх абароненасці. Сур'ёзных прэтэнзій падчас абследавання не ўзнікла. Прадпісана абсталяваць пажарнай сігналізацыяй тыя месцы, дзе будуць захоўвацца бюлетэні, калі гэта тэхнічна магчыма выканаць. Акрамя таго, на базе органаў унутраных спраў і воінскіх часцей унутраных войск МУС створаны 11 участкаў для галасавання. Што датычыцца 124 устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы і спецыяльных устаноў міліцыі, то на іх тэрыторыі прадугледжана выдзяленне адпаведных памяшканняў для галасавання асоб, якія па заканадаўстве валодаюць выбарчым правам. Такім чынам, захады па забеспячэнні грамадскай бяспекі падчас правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь будуць выкананы ў поўным аб'ёме, запэўніў Раман МЕЛЬНІК.

— Міністэрства па надзвычайных сітуацыях правяло шэраг арганізацыйна-практычных мерапрыемстваў па кантролі забеспячэння пажарнай бяспекі на выбарчых участках. Як і ў МУС, асабовы склад будзе несці ўзмоцненую службу. Ва ўстановах, дзе будуць галасаваць людзі, арганізавана бесперапыннае дзяжурства нашых работнікаў, — паведаміў кіраўнік упраўлення аварыйна-ратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый МНС Яўген ТАЧЫЛАЎ. — Зроблены маніторынг супрацьпажарнага стану ўсіх аб'ектаў. Неабходны інструктаж праведзены не толькі з кіраўнікамі і ўласнікамі будынкаў, але і з членамі выбарчых камісій. Мы аказалі ўсю неабходную кансультацыйную дапамогу, а таксама правялі з асабовым складам дадатковыя заняткі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора стартавала датэрміновае галасаванне на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. І адначасова з гэтым паўстала праблема...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика