Крысціна Шацікава ў коме
21.09.2012
—
Новости Общества
|
Стан хворай на рак грамадскай актывісткі рэзка пагоршыўся. Гэта адбылося сёння. Цяпер жанчына ў магілёўскім шпіталі-хоспісе ў непрытомнасці.«Мы заўсёды спадзяемся на цуд. Але стан Крысціны надзвычай цяжкі — яна практычна не можа дыхаць. Калі яе выпісвалі з хоспіса, лекары сказалі, што яна пражыве 3 дні, яна жыве ўжо 3 тыдні…Яе даглядала маці — яна і трубачку сама навучылася ставіць, і за скурай даглядала, бо скура ж ад трубачкі раздражнялася», -- пасказала сваячка Крысціны, маці зніклага аператара ОРТ Вольга Завадская. Апошні час Крысціна Шацікава жыла з бацькамі на лецішчы пад Магілёвам. У жанчыны ёсць двое дзяцей — хлопчыкі 14-ці і 16-ці гадоў. Паводле блізкіх жанчыны, Крысціна Шацікава пачала хварэць пасля моцнага збіцця міліцыянтамі ў 2006 годзе — тады ёй пашкодзілі лімфавузел. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стан хворай на рак грамадскай актывісткі рэзка пагоршыўся. Гэта адбылося сёння. Цяпер жанчына ў магілёўскім шпіталі-хоспісе ў непрытомнасці. |
|