«Свята хлеба»
25.09.2012
—
Новости Общества
|
Самы вялікі дажыначны каравай з новага ўраджаю зрабілі пекары Магілёўшчыны. "Волат"-прыгажун быў прадстаўлены на выстаўцы караваяў і хлебабулачных вырабаў Магілёўскай вобласці "Свята хлеба" ў Горках. — Герб на сапраўдным перніку, фігуркі — з салёнага цеста, а камбайн — з цёмнага шакаладу — усе прыгожыя дэталі каравая можна смела з'есці! Вось снапы, што вянчаюць каравай, рабілі тыдзень. А сам каравай — больш за два! — распавяла аўтар святочнага каравая, кандытар "Магілёўхлебпрама" Алена АХАРЦАВА. Караваі ў выглядзе кошыка і печкі, млына і царквы, незвычайныя булкі і печыва — на жаль, прыгожыя хлебабулачныя вырабы можна было толькі сфатаграфаваць. Але побач смачную прадукцыю можна было і набыць. Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самы вялікі дажыначны каравай з новага ўраджаю зрабілі пекары Магілёўшчыны. "Волат"-прыгажун быў прадстаўлены на выстаўцы караваяў і хлебабулачных вырабаў...
|
|