Абаненты Чакаюць сігналу. Лічбавага...
25.09.2012
—
Новости Общества
|
Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Звяртаюся да вас з просьбай, каб растлумачылі мне сітуацыю наконт лічбавага тэлебачання. А справа вось такая. У нашай вёсцы правялі пры дапамозе хатніх тэлефонаў тэлебачанне. Ці з'яўляецца яно лічбавым? Ці трэба будзе набываць лічбавыя прыстаўкі? Але на нашай вуліцы Сонечнай і часткова Цэнтральнай жыхарам тэлебачанне не праводзяць. І не абяцаюць, і не адмаўляюць, хаця мы яшчэ зімой падалі заявы. Спадзяёмся, можа, вы дапаможаце нам у гэтай справе. Пётр Пятровіч КРУГЛОЎ, вёска Завуцце Мёрскага раёна. Атрымаўшы ліст нашага даўняга падпісчыка, пенсіянера з Завуцця, мы папрасілі пракаментаваць сітуацыю спецыяліста па маркетынгу Мёрскага раённага вузла электрасувязі Андрэя Фёдарава. Яна аказалася не такой ужо і складанай. Гаворка ідзе пра падключэнне ў вёсцы інтэрактыўнага лічбавага тэлебачання. Для гэтага сапраўды патрэбна тэлефонная разетка. — Пры заключэнні дагавора з абанентам яму даецца ў арэнду мадэм і тэлевізійная прыстаўка — на тэрмін дзеяння дагавора аб аказанні паслугі. Абанент нясе матэрыяльную адказнасць за абсталяванне ў выпадку наўмыснага пашкоджання. Абслугоўванне і бягучы рамонт, калі паломка не была наўмыснай, будуць выконвацца нашымі спецыялістамі, — распавёў Андрэй Іванавіч. Што датычыцца падключэння жыхароў вуліц Сонечнай і Цэнтральнай да інтэрактыўнага тэлебачання, дык тут сітуацыя такая. Вёска мае ў даўжыню больш за тры кіламетры. Патэнцыяльныя абаненты з названых вуліц, якія таксама пісалі адпаведныя заявы на падключэнне да паслугі, знаходзяцца ад вузла сувязі, што размешчаны на вуліцы, дастаткова далёка. Паколькі правадныя сеткі пракладваліся даўно, па гэтых двух названых прычынах якасць сігналу месцамі бракуе (перад падключэннем жыхароў да паслугі гэта правяралася). Выходзіць, што калі зараз усіх ахвотных у аддаленым куце населенага пункта падключыць да інтэрактыўнага лічбавага тэлебачання, яны ўсё роўна не атрымаюць добрага "малюнка" на экране. І, па словах спецыяліста па маркетынгу раённага вузла электрасувязі Андрэя Фёдарава, пра тое людзям гаварылі, тлумачылі прычыну. Выйсце тут толькі адно: або мяняць правадную сетку на гэтым участку, або рамантаваць яе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Звяртаюся да вас з просьбай, каб растлумачылі мне сітуацыю наконт лічбавага тэлебачання. |
|