Алесь БЯЛЯЦКІ: «Галоўнае ў жыцці - ведаць, што ты не адзін»
25.09.2012
—
Новости Общества
|
![]() 25 верасня праваабаронца Алесь Бяляцкі адзначае свой 50-гадовы юбілей.Сумна, безумоўна, што рабіць гэта даводзіцца за кратамі, але такія рэаліі сённяшняга жыцця, у такіх умовах працуюць праваабаронцы. Між тым у адзіноце сябе Алесь не адчувае. Яго віншуюць калегі, прадстаўнікі міжнароднай грамадскасці, моладзь… Вось толькі некаторыя вытрымкі з лістоў Алесю Бяляцкаму: “Алесь! Вы -- наш талісман!” “З Вамі столькі сяброў, што Вы проста абавязаны трымацца…” “Заўсёды ёсць шлях лёгкі і цяжкі. Тыя, хто ідзе па лёгкім -- існуюць, хто па цяжкім -- жывуць. Лепш жыць, чым існаваць. Жывіце, Алесь!” “Мы, будучыя праваабаронцы, дзякуючы Вам, бачым тую перспектыву, чаго можна дабіцца ў жыцці і кар’еры”. “Алесь! Ты не адзін, і мы не адны!” -- Вось гэта самае галоўнае ў жыцці -- ведаць, што ты не адзін, -- сказаў сам Алесь. -- Я гэта адчуваю напоўніцу. Рэдакцыя “Народнай Волі” далучаецца да віншавальных слоў. Трымайцеся, Алесь! Мы -- разам з Вамі! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 верасня праваабаронца Алесь Бяляцкі адзначае свой 50-гадовы юбілей.Сумна, безумоўна, што рабіць гэта даводзіцца за кратамі, але такія рэаліі сённяшняга жыцця, у...
|
|