Купіў начальнік аўто...
26.09.2012
—
Новости Общества
|
Нядаўна Прэзідэнт Беларусі казаў пра неабходнасць павышэння памеру сярэдняй заработнай платы ў краіне да ўзроўню 500 долараў у эквіваленце. Між тым, нярэдкія факты, калі кіраўнікі прадпрыемстваў замест таго, каб клапаціцца пра вырашэнне гэтага пытання, купляюць дарагія службовыя аўто ці заказваюць дарагія рамонты ў кабінетах. — Мы пастаянна адсочваем пытанне своечасовасці выплаты заробкаў. Больш за тое, арганізавана "гарачая лінія", на якую могуць ананімна патэлефанаваць грамадзяне па пытанні выплаты зарплаты, — расказвае Наталля Нікіфарава, начальнік упраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці. — Кожная атрыманая інфармацыя аналізуецца, пераправяраецца, каб зразумець, ці маюць месца агучаныя факты. Бывае, чалавек тэлефануе і гаворыць, што зарплата выплачваецца несвоечасова, а тэрмін выплаты яшчэ і не наступіў. Сёлета такіх фактаў, каб затрымлівалі зарплату, стала менш, чым летась. Магчыма гэта звязана з тым, што дзяржаўныя органы на месцах працуюць больш мэтанакіравана па гэтым пытанні. Нават без праверкі ў рамках маніторынгу выходзім на кіраўнікоў. Нагадаю, што за затрымку выплаты заработнай платы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць — штраф да 20 базавых велічынь. Ёсць факты, калі суб'екты гаспадарання не адлюстроўваюць затрымку зарплаты ў статыстычнай справаздачы. У выніку двух кіраўнікоў вобласці пакаралі за гэтыя парушэнні. — Кожны факт несвоечасовай выплаты зарплаты расцэньваецца як надзвычайнае здарэнне, — дадае Вадзім Заранкін, першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці. — Прымаем меры. У нас ёсць паўнамоцтвы запрошваць інфармацыю нават без праверкі. Устанаўліваем факт — караем. Органы ўлады і суб'екты гаспадарання абавязваем прыняць усе меры каб выплаціць людзям зарплату. Зараз фактаў затрымкі няшмат. А гадоў дзесяць таму своечасовая выплата зарплаты была вялікай праблемай. Нават заводзілі спецыяльныя "карткі" — вялікі архіў такіх неплацельшчыкаў. Наконт таго, што вяскоўцы атрымліваюць заробак часта напрыканцы месяца, без выплаты авансу, Мікалай Хацкевіч, начальнік упраўлення кантролю за работай аграпрамысловага, лесагаспадарчага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці, сказаў, што выплачваць заробак вяскоўцам стараюцца да 25-га чысла. На жаль, не ўсё так добра як хацелася б, бо ў гаспадарак ёсць абавязкі па раней існуючых крэдытах, даўгах... Таму ў асобных гаспадарках па прычыне адсутнасці крыніц паступлення грошай, выплата заробкаў работнікам зацягваецца. Але гэта не носіць масавы характар, рэгіструюцца рэдкія факты. Крыніцамі выплаты зарплаты, як і ў іншых абласцях краіны, у некаторых выпадках з'яўляюцца авансы перапрацоўчых арганізацый мяса-малочнай галіны. Што да дарагіх аўто і іншых непершачарговых расходаў, то сёлета падчас маніторынгу высветлілася, што ва Ушацкім раёне новапрызначаны кіраўнік мясцовага райаграсэрвісу, карыстаючыся тым, што ёсць грошы ад рэалізацыі буйной рагатай жывёлы і быў зняты арышт на разліковы рахунак (для выплаты зарплаты), у жніўні купіў аўто "КІА" коштам больш за 200 мільёнаў рублёў. Гэты факт "усплыў". Гаспадарчым судом Віцебскай вобласці на аўто быў накладзены арышт. Далейшы лёс машыны вырашаецца кампетэнтнымі органамі. Кіраўніцтва прадпрыемства за дапушчаныя парушэнні прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна Прэзідэнт Беларусі казаў пра неабходнасць павышэння памеру сярэдняй заработнай платы ў краіне да ўзроўню 500 долараў у эквіваленце. Між тым, нярэдкія факты,... |
|