Металы зноў "зварухнуліся"
26.09.2012
—
Новости Общества
|
Згодна з пастановай Міністэрства фінансаў, з 24 верасня ў краіне ўводзяцца новыя цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе (акрамя куплі-продажу банкаўскімі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі каштоўных металаў у выглядзе мерных зліткаў і манет у фізічных асоб). Апошні раз дагэтуль яны змяняліся з 1 чэрвеня, перад тым — з 1 мая. Цяпер скупачныя цэны ў рублях за грам металу выглядаюць так. На золата ў вырабах і ломе: 375-й пробы — 144 000 рублёў (дагэтуль з 1 чэрвеня дзейнічала цана ў памеры 128 210 рублёў за той жа грам); 500-й пробы — 192 000 рублёў (170 950 рублёў); 583-й і 585-й пробы — 224 640 рублёў (200 010 рублёў); 750-й пробы — 288 000 рублёў (256 430 рублёў); 900-й пробы — 345 600 рублёў (307 710 рублёў); 916-й пробы — 351 740 рублёў (313 180 рублёў); 950-й пробы — 364 800 рублёў (324 810 рублёў); 958-й пробы — 367 870 рублёў (да нядаўняга часу было 327 540 рублёў за адзін грам металу). Скупачная цана на плаціну ў вырабах і ломе з вышэйназванай даты наступная: 950-й пробы — 336 060 рублёў за адзін грам металу (апошняя цана дагэтуль — 301 320 рублёў). Змяніліся і скупачныя цэны на серабро ў вырабах і ломе. За адзін грам металу ў рублях па пробах з 24 верасня: 750-й пробы — 5 480 рублёў (дагэтуль было 4 600 рублёў); 800-й пробы — 5 840 рублёў (4 910 рублёў); 875-й пробы — 6 390 рублёў (5 370 рублёў); 916-й пробы — 6 690 рублёў (5 620 рублёў); 925-й пробы — 6 760 рублёў (5 680 рублёў); 960-й пробы — 7 010 рублёў за адзін грам металу (да нядаўняга часу было 5 890 рублёў за той жа грам). Сяргей СТАРЫНАЎ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з пастановай Міністэрства фінансаў, з 24 верасня ў краіне ўводзяцца новыя цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе (акрамя куплі-продажу банкаўскімі і... |
|