"Хіт" прыёмнай кампаніі ў прафтэхустановах — прафесія аўтаслесара. 21.by

"Хіт" прыёмнай кампаніі ў прафтэхустановах — прафесія аўтаслесара

26.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Міністэрстве адукацыі падвялі папярэднія вынікі прыёмнай кампаніі ва ўстановах прафтэхадукацыі. Нагадаем, што прыём дакументаў для ахвотных паступіць ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі быў падоўжаны да 15 верасня.

У галоўным адукацыйным ведамстве краіны не ўтойваюць, што сітуацыя з запаўненнем месцаў была сёлета даволі складаная. Усяго на дзённую форму атрымання адукацыі прынята 34,4 тысячы чалавек, або 92,9% ад кантрольных лічбаў прыёму. На аснове базавай адукацыі — 19,7 тысячы або 95,1% ад плана і на аснове агульнай сярэдняй адукацыі — 14,7 тысяч (90,1% ад плана) Самыя лепшыя паказчыкі па запаўненні месцаў — у Магілёўскай (102,3%), Гродзенскай (98,4%) і Гомельскай (96%) абласцях.

Затое на вячэрнюю форму навучання план набору быў нават перавышаны: атрымліваць прафесійна-тэхнічную адукацыю ў вячэрні час пажадалі 202 чалавекі (126,7% ад кантрольных лічбаў набору).

У чацвёртым квартале ва ўстановы прафтэхадукацыі плануецца прыняць не менш як 645 чалавек на завочную форму навучання. Зараз у асобных рэгіёнах думаюць над тым, каб у чацвёртым квартале ажыццявіць таксама і дадатковы набор на дзённую форму навучання. Гэта можа зацікавіць маладых людзей, адлічаных з ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Усяго прыём сёлета ажыццяўляўся па 292 прафесіях. Асноўнай формай конкурснага адбору пры паступленні быў конкурс адзнак у дакуменце аб адукацыі. Найбольш запатрабаванымі ў моладзі аказаліся наступныя прафесіі: "слесар па рамонце аўтамабіляў" (дзе конкурс даходзіў да 3 чалавек на месца); "праваднік пасажырскага вагона", "касір білетны", "памочнік машыніста цеплавоза", "цырульнік", "аператар сувязі", "машыніст горных машын", "горнарабочы ачышчальнага забою" (да 2 чалавек на месца).

У той жа час установы прафтэхадукацыі адчувалі істотныя цяжкасці пры камплектаванні груп па прафесіях лёгкай прамысловасці, машынабудаўнічага профілю, сельскагаспадарчай вытворчасці. Неахвотна ішлі маладыя людзі навучацца на прадаўцоў, цесляроў, сталяроў, станочнікаў дрэваапрацоўчых станкоў. А ў Мінску папулярнасцю не карысталіся і будаўнічыя прафесіі.

Надзея НІКАЛАЕВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Міністэрстве адукацыі падвялі папярэднія вынікі прыёмнай кампаніі ва ўстановах прафтэхадукацыі. Нагадаем, што прыём дакументаў для ахвотных паступіць ва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика