Жураўлі і журавіны. 21.by

Жураўлі і журавіны

26.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Віцебшчыне адбудзецца першае экалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Мёрскага краю".

Свята запланавана на 30 верасня. Мерапрыемства арганізавана ў адпаведнасці з праектам Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН у галіне аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў, Мёрскага райвыканкама, дзяржаўнай прыродаахоўнай установай "Ельня" і няўрадавай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны" пры садзейнічанні Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Месца і час правядзення незвычайнага свята выбраны невыпадкова. Менавіта ў верасні тут пачынаецца сезон збору журавін, а, як вядома, па запасах гэтых ягад балоцістая тэрыторыя Ельня займае першае месца ў краіне. Акрамя гэтага, Мёрскі край штогод "прымае ў госці" больш за 4 тысячы жураўлёў і 10 тысяч гусей, якія спыняюцца на адпачынак на балоце падчас восеньскай міграцыі. Пра гэтыя дзве ўнікальныя асаблівасці свайго краю могуць многае расказаць мясцовыя жыхары. Кожны ахвотны зможа паназіраць за чародамі жураўлёў і зрабіць незабыўныя фатаграфіі.

Для зручнасці гасцей свята з райцэнтра будзе курсіраваць бясплатны аўтобус, які даставіць іншагародніх на навакольныя палі, дзе ўдзень сілкуюцца птушкі. Экскурсіі правядуць прафесійныя арнітолагі. Удзельнікі і госці свята ў Мёрах змогуць паўдзельнічаць у экалагічных гульнях, выбраць лепшы падворак Мёрскага раёна, купіць на памяць аб свяце вырабы мясцовых умельцаў, паспытаць журавінавы морс і выпечку з журавінамі, а таксама набыць ягады на зіму.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Віцебшчыне адбудзецца першае экалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Мёрскага краю".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика