Выратавальнікі — юныя, вучэнні — "баявыя"
26.09.2012
—
Новости Общества
|
Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня" прымаў гасцей з Беларусі і замежжа: у Х Міжнародным і ХV Рэспубліканскім злётах юных выратавальнікаў-пажарных, якія праходзілі тут, сёлета ўдзельнічалі больш за 300 хлопцаў і дзяўчат. Іншаземныя юныя выратавальнікі, якія, дарэчы, прыехалі з Польшчы, Сербіі, Украіны, Латвіі, Балгарыі, Казахстана, Азербайджана, Арменіі, Малдовы, Літвы, ЗША і Паўднёвай Карэі, бралі ўдзел у фестывалі, а беларусы паспаборнічалі ў дзесяці конкурсах: "Пажарна-выратавальны спорт", "КВЗ", "Інтэрнэт-пошук", "Аказанне першай медыцынскай дапамогі", "Выратаванне на вадзе", "Відэаролік", "Фатаграфія" і "Знаўцы АБЖ". Найбольш складанымі і адначасова відовішчнымі былі спаборніцтвы "Агляд строю" і "Зводныя палявыя вучэнні". У першым выпадку — юныя выратавальнікі ў параднай форме, дакладныя каманды і бездакорны страявы крок... А вось падчас "Зводных палявых вучэнняў" юнакам і дзяўчатам давялося "ўдзельнічаць" у правядзенні пошукава-выратавальных работ пры падзенні верталёта, выратавальных работ у балоцістай мясцовасці і лясных завалах, на паверхні вады, тушэнні пажару, ліквідацыі хімічнай аварыі. Па словах міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзіміра Вашчанкі, зараз шмат робіцца для таго, каб даць моладзі веды, з дапамогай якіх яны змогуць не толькі знайсці выйсце з экстрэмальнай сітуацыі, але і пры неабходнасці аказаць дапамогу тым, хто трапіў у бяду. У выніку пераможцамі стала каманда з Мінска, другое месца занялі юныя выратавальнікі з Віцебскай вобласці, а бронза дасталася камандзе ліцэя пры Гомельскім інжынерным інстытуце МНС РБ. Ганна ГАРУСТОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня" прымаў гасцей з Беларусі і замежжа: у Х Міжнародным і ХV Рэспубліканскім злётах юных... |
|