Краіна ўсмешак. 21.by

Краіна ўсмешак

26.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Я пабывала ў гэтай цудоўнай краіне. І была ўражана.

У кубінцаў ёсць пачуццё грамадскай свядомасці. Яны сапраўды вераць у сваё кіраўніцтва і абраны шлях развіцця краіны. Да таго ж гэтыя цудоўныя людзі заўсёды шчаслівыя. Яны могуць танцаваць, калі падмятаюць вуліцы, у такт музыкі гайдацца за стойкай бара, многа смяяцца і ўсміхацца. Усе, каго я сустракала, мелі вышэйшую адукацыю, якую атрымлівалі для свайго культурнага і духоўнага развіцця і далейшага ўдасканалення, але ніяк не для кар'ернага росту. Грошы яны не лічаць самым галоўным у жыцці. Яны не імкнуцца мець усё новае і лепшае. Яны цэняць надзейнасць больш, чым зручнасць. Калі экскурсавод, які суправаджаў нас на Гаване, даведаўся, што мы з Мінска, расказаў, як доўга яму служаць набытыя ў Беларусі мясарубка і алюмініевыя каструлі.

Усе ведаюць Кубу як парк старых аўтамабіляў. Вы, напэўна, падумаеце, што ў кубінцаў недастаткова сродкаў, каб набыць новыя. Не, гэта проста жаданне павазіцца з машынай, а часам — перавага здаровага сэнсу. Мы ездзілі на "фордзе" 1929 года, пад капотом якога стаяў рухавік ад "хонды". Пагадзіцеся, падтрыманне такога аўтамабіля ў належным стане вымагае немалых грошай, часу і сіл. А кіроўца нам сказаў, што ўпэўнены ў сваім "сэндвічы" (так кубінцы называюць аўтамабілі, якія былі ў карыстанні). Дадаў: яна праслужыць больш, чым новая еўрапейская малалітражка. А яшчэ ён даў мне зразумець: камфорт, да якога мы імкнёмся, не патрабуе вялікіх намаганняў. Асноўнымі ў грамадстве павінны быць маральныя і сямейныя каштоўнасці, лічыць ён. Мне падумалася, што такому стаўленню ў іх можна было б павучыцца.


Аднойчы пасля шматгадзіннай прагулкі мы вырашылі асвяжыцца і зайшлі ў першую прыбярэжную кавярню. З персаналу там былі толькі бармен (ён жа кухар і афіцыянт) і дзядок, які прыбіраў са сталоў. Мы прыйшлі туды ўвечары, а пайшлі позна ўначы. У нас атрымалася цікавая гутарка, да таго ж не было жадання расставацца. Як высветлілася, малады Уільям там пастаянна не працуе, яго звычайная праца — прадаваць напоі на пляжы. Па адукацыі ён эканаміст, зараз яшчэ заканчвае юрыдычны факультэт. У яго двое дзяцей. Нас скарылі яго англійская мова, веданне рускага балета і палітычных нюансаў у свеце. Дзядок Сезара, на жаль, гаварыў толькі па-іспанску. Нам пра яго распавёў Уільям. Усё жыццё ён працаваў вадзіцелем школьнага аўтобуса, зарабіў пенсію ў 10 амерыканскіх долараў, няма ні сям'і, ні сваякоў. Уільям даў яму жыллё, пазнаёміў са сваімі сваякамі. Цяпер Сезара — член іх вялікай і дружнай сям'і.

Я задумалася над словамі, якія сказаў стары: менавіта сям'я прымушае чалавека рухацца наперад, клопат адзін аб адным павінен быць пастаянным, сям'я — той саюз, які патрэбен усім.

Два гады таму кубінцы атрымалі права мець уласную справу. І падаткаабкладанне там не такое высокае, як у развітых краінах. Падатак на аграпрамысловую дзейнасць аплачваецца прадукцыяй, якая выпускаецца, што спрыяе далейшаму развіццю галіны. Нельга адмаўляць, што жыць там складана. Талоны на некаторыя дэфіцытныя прадукты, вопратка па "турысцкіх" коштах і адсутнасць магчымасці падарожнічаць — вось скаргі, пачутыя ў гутарках ад мясцовых людзей.

Куба — грамадства, вольнае ад прымхаў. Тут не думаюць пра тое, як жыве нехта. Не параўноўваюць сябе з Еўропай ці Штатамі. Кубінцы ведаюць, што развіццё іх краіны залежыць ад унутранага свету кожнага чалавека.

"Куба, любоў мая!" Цяпер і я гатова падпяваць тую даўнюю песню.

Марыя ШАВЕЛЬ, студэнтка МДЛУ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я пабывала ў гэтай цудоўнай краіне. І была ўражана. У кубінцаў ёсць пачуццё грамадскай свядомасці. Яны сапраўды вераць у сваё кіраўніцтва і абраны шлях развіцця...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика