Скандал. Літва анулявала беларускім апазіцыянерам шэнгенскія візы
27.09.2012
—
Новости Общества
|
Актывісту антыядзернага руху з Астравецкага раёна, сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Уласевічу і актывістцы экалагічнага руху з Мінска Таццяне Новікавай, якія накіроўваліся ў Літву на міжнародную навуковую канферэнцыю па ядзернай бяспецы, літоўскія памежнікі анулявалі шэнгенскія візы. Паводле Уласевіча, іх трымалі на мяжы 6 гадзінаў. Разабрацца ў сітуацыі прыязджаў нават дэпутат літоўскага сейма Казімірас Уока. Уласевіч мяркуе, што ў гэтым былі зацікаўленыя тыя, хто збіраецца будаваць атамную станцыю ў Літве. Паколькі і ён, і Новікава збіраліся выступіць на канферэнцыі з аргументамі супраць будаўніцтва атамных станцый наогул у свеце. Вядома, што ў кастрычніку ў Літве мае адбыцца рэферэндум наконт будаўніцтва атамнай станцыі ў Літве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывісту антыядзернага руху з Астравецкага раёна, сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Уласевічу і актывістцы экалагічнага руху з Мінска Таццяне... |
|