СПРАВА ў КАПЕЛЮШЫ
28.09.2012
—
Новости Общества
|
Віноўнікам і галоўным героем першай рэгіянальнай выставы — майстар-класа "Стаўбцоўскі капялюш" стаў просты саламяны галаўны ўбор, сёння дзіўны, нязвыклы, якім колісь прыкрывалі галаву ў любое надвор'е. У вырабе з матэрыялу, здабытага на жытнёвым полі, было ўтульна, прыгожа. У гарачыню саламяны капялюш не дае валасам узмакрэць, а ў холад ён сагрэе, аздобіць выгляд. На ініцыятыву кіраўніка народнай студыі "Пралеска" Стаўбцоўскага гарадскога Дома культуры Аліны Халявінскай адгукнуліся, акрамя мясцовых фларыстаў, народныя майстры з Вілейшчыны і Уздзеншчыны. Радавалі вочы цудоўныя шкатулкі, вазы, казачныя героі — іх проста на выставе рабілі з падатлівай саломкі апантаныя любімай справай майстры Дзмітрый і Ірына Станкевічы, Алена Шаблыка (на здымку) з Крывога Сяла , што на Вілейшчыне; Канстанцін Пяцінкін (на здымку) з групай сяброў-аднадумцаў з гуртка народнай студыі "Чароўная саломка" Старасвержанскай сярэдняй школы Стоўбцоўскага раёна. Фота Васіля Зянько. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віноўнікам і галоўным героем першай рэгіянальнай выставы — майстар-класа "Стаўбцоўскі капялюш" стаў просты саламяны галаўны ўбор, сёння дзіўны, нязвыклы,...
|
|