Стаць суседам Вікторыі Азаранкі: побач з яе лецішчам на Вілейскім вадасховішчы прадаецца дача. 21.by

Стаць суседам Вікторыі Азаранкі: побач з яе лецішчам на Вілейскім вадасховішчы прадаецца дача

01.10.2012 11:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стаць суседам Вікторыі Азаранкі: побач з яе лецішчам на Вілейскім вадасховішчы прадаецца дача

           


Жыхары сталіцы імкнуцца ў вёскі. Калі не на пастаяннае месца жыхарства, то хаця б набыць домік для паездак на выхадныя. Галоўны накірунак — Валожыншчына (Ракаў, Івянец). Але селяцца і ў іншы бок — каля Вілейскага вадасховішча. Карэспандэнт "НН" скіраваўся ў вёскі, што ляжаць уздоўж паўночнага берага гэтага найбольшага вадаёма Беларусі, каб паглядзець, якія палацы там будуюць сабе мінчукі.

Хата ў Азаранкаў невялікая, але акуратная.. Фота: Наша Ніва
Хата ў Азаранкаў невялікая, але акуратная.. Фота: Наша Ніва

Да вілейскай Сосенкі ад Мінска 85 км. Вадасховішча ў гэтым месцы не самае шырокае. На беразе пры пад’ездзе ўзвышаецца парачка вялікіх катэджаў.

На дарожным знаку нейкі свавольнік дапісаў з памылкай "Сосенка-sity". Да горада, канечне, вёсцы далёка. Але вось па цэнах на дамы зраўнаецца нават з мінскімі аднапакаёўкамі.

Аб’язджаем вуліцы. Старыя дамы чаргуюцца з новымі. Але вось тых, што можна назваць катэджамі, малавата. Спыняемся каля бабці. Ці прадае хто дом тут. "Адзін стары — развальваецца. А на суседняй вуліцы — надта дарагі". Нахвальвае суседзяў-мінчукоў, што купілі лецішча праз дарогу.

Едзем паглядзець дамы. Першая хата сапраўды ў дрэнным стане. Зразумела, што галоўнае тут — зямля.

"Дарагі" дом аказваецца вялізным, на падворку яшчэ лазня — і ніякіх прагнілых хлявоў. Дом цалкам абабіты сайдынгам, што зусім не прываблівае. Затое ўнутры ўсё даведзена да ладу. Найбольш уражвае кухня. Яна не меншая за 20 "квадратаў". Крыху меншы па памерах санвузел. На элітарнасць дома — незразумелае вясковаму жыхару прыстасаванне — бідэ.

"Адразу скажу пра цану: 50 тысяч даляраў", — кажа суседка, якая глядзіць дом. Не заўважыўшы на нашых тварах ні кроплі разгубленасці, праводзіць па ўсіх кутках. Тут яшчэ тры пакоі. Пры патрэбе можна зрабіць жылым другі паверх. "Вада пампуецца са студні. Але калі надумаеце пакупляць, трэ будзе двойчы ваду спусціць — застаялася".

Калі развітваемся, жанчына раіць больш нічога не шукаць. Маўляў, дарэмны занятак. "На першай берагавой лініі вы нічога ўжо не знойдзеце пад продаж. Ды ўвогуле, усё, што прадавалася ў вёсцы, даўно выкупілі мінчукі".

Але ўсё-ткі дом за якіх паўсотні метраў ад вады знаходзім. "Вы яшчэ ў майго хросніка паглядзіце, — далучаецца да размовы бабулька на вуліцы. — У яго дом з іншага боку — акурат каля вады". А праз якія дваццаць метраў нас гукае іншая кабета (яна чула размову): "Вы на дом не глядзіце: гады 3-4 яго не можа той пляменнік прадаць. Дорага просіць — 60 тысяч даляраў".

Сціплы дом Азаранкаў

Далей кіруемся ў вёску Рабунь. Ад Сосенкі гэта кіламетраў шэсць. Каля крамы сустракаем двух вяскоўцаў. Расказваем легенду, што шукаем дом для бацькоў. "Я прадаю. Магу паказаць", — дзядзька сядае на ровар і едзе паперадзе нас. Дом вялікі, участак — 40 сотак. Шмат гаспадарчых пабудоў, якія, праўда, трэба яшчэ правіць. І цана гэтага — 30 тысяч даляраў.

"Тут у вас, кажуць, жыве тэнісістка?" — пытаюся нібы не ў тэме.

Дзядзька ўсміхаецца і хітае галавой. "Але сціплы дамок у яе. Ды і сама раз ці два прыязджала толькі — бацькі больш". Дарога да дома разбітая. І як тут на сваім вішнёвым "Паршэ" ездзіць тэнісістка №1? Дом Азаранкаў і сапраўды сціплы. Але ўсё акуратна і з густам, не схавана за высокім плотам. Праходзімся побач. Па суседстве з Азаранкамі на доме вісіць абвестка: "Прадаецца".

Якая цана суседства з Вік­торыяй? Сума не ўказаная. Затое пазначаны нумары тэлефонаў гаспадароў. Тэлефануем. Жанчына адказвае, што гатовы прадаць за 10 тысяч даляраў. Можна згандлявацца і за менш. Дом стаіць на надзеле ў дзесяць сотак. Стан яго не крытычны, але блізкі да таго.

Стаць суседам тэнісісткі не так і дорага. Дорага дом давесці да ладу.. Фота: Наша Ніва
Стаць суседам тэнісісткі не так і дорага. Дорага дом давесці да ладу.
Фота: Наша Ніва

Дом па цане новай "Таёты"

Да вёскі Чыжэвічы ад Мінска будзе амаль 100 км. На ўездзе сустракаем джып з мінскімі нумарамі. Усё-ткі дабіраюцца і сюды мінчукі. Але расчароўваемся, калі бачым першыя дамы — яны ніяк не сведчаць пра заможнасць гаспадароў.

Падыходзім да бабулек, што сядзяць пад высокай грушай. Пытаемся, ці прадаецца які з дамоў. Яны паказваюць на падворак насупраць. Дом закінуты. А гаспадары хочуць за яго 25 тысяч даляраў — як за новую "Таёту Каролу". Падыходзіць да яго нават не хочацца. І бабулькі скіроўваюць на іншы падворак. Там акурат з Украіны прыехаў гаспадар.

Анатоль — беларус. Але ажаніўся з кіеўкай і прыняў украінскае грамадзянства. Цяпер вось зноў атрымаў беларускае і афармляе нашу пенсію.
Хоча з жонкай набыць кватэру ў Маладзечне альбо Мінску. Кажа, што "красці ва Украіне лепш, а ў сацыяльным плане — у Беларусі лепш".

За дом хоча 21 тысячу даляраў. Ён візуальна лепшы, чым папярэдні. Хаця працы з ім шмат. У дадатак у двары няма сваёй студні. І ўсе выгоды, зразумела, на вуліцы. Надзел — стандартныя 15 сотак. Калі ж развіталіся з Анатолем, падышоў вясковец. Ён сказаў, што гэты дом ужо гадоў пятнаццаць як выстаўлены на продаж. Галоўны мінус, відаць, што да вадасховішча тут метраў на 300 далей, чым у іншых вёсках.

Сосенка. Вяскоўцы не ведаюць нават, хто жыве ў суседніх катэджах з выхадам да вады. Фота: Наша Ніва
Сосенка. Вяскоўцы не ведаюць нават, хто жыве ў суседніх катэджах з выхадам да вады. Фота: Наша Ніва

Дачнікаў заклікаюць да парадку. Фота: Наша Ніва
Дачнікаў заклікаюць да парадку. Фота: Наша Ніва

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якая цана суседства з Вік­торыяй? Сума не ўказаная. Затое пазначаны нумары тэлефонаў гаспадароў. Тэлефануем. Жанчына адказвае, што гатовы прадаць за 10 тысяч...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика