Адаптацыя завяршылася
08.10.2012
—
Новости Общества
|
![]() Першакласнікі адказваюць, хто з іх больш за ўсіх любіць хадзіць у школу. Ксюша Барэйка сядзіць за партай пасярэдзіне. Першакласніцы Ксюшы Барэйка вельмі падабаецца хадзіць у школу. “РГ” працягвае расказваць пра вучаніцу 1 “Б” гімназіі №6.– Ксюша баіцца прапусціць заняткі з-за хваробы, распавядае бабуля першакласніцы Наталля Сянько. – Таму калі толькі кашляне, то адразу патрабуе, каб грэлі ёй малако і лячылі горла. На заняткі ідзе з радасцю, нават, я сказала б, у школу як на свята. Стала нашмат больш сур'ёзнай і адказнай. Дзяўчынка гаворыць, што ёй падабаюцца ўсе ўрокі, а настаўніца Алена Прышчэпава заўсёды здзіўляе новымі ведамі. Ксюша працягвае займацца гімнастыкай. Паралельна з англійскай мовай стала вучыць нямецкую. – А дапамагае ёй у гэтым мама Паліна, якая выкладае нямецкую мову ў школе, – тлумачыць бабуля. – Напачатку мы баяліся, каб Ксеня не блытала нямецкія і англійскія словы. Але ўсё ў парадку. Ды і стымул ёсць. Ксеня не першы раз сустракаецца з немцамі, разам з бацькамі ўдзельнічае ў абменах. Нямецкія госці жылі неаднаразова ў сям'і. А яшчэ Ксюша марыць пабываць у Германіі і Англіі. І хоча прыкласці ўсе намаганні, каб мара збылася. Так што ўсё окэй, як кажа Ксюша. Калі Ксюша прыходзіць дадому, бабуля запісвае, як яна адказвае на пытанні. Атрымаўся такі дзённік першакласніцы: 4 верасня. – Ці спадабалася табе ў гімназіі? – У гімназіі спадабалася, наша настаўніца вельмі добрая, а вось урокаў пакуль няма. У нас пакуль адаптацыя! – Табе цікава ў гімназіі? – Так, безумоўна, як і ў садку. Сёння мяне ўзнагародзілі “сонейкам”. – А чым гімназія адрозніваецца ад садка? – У гімназіі нельга насіцца па класе. – Што яшчэ цікавага было ў вас? – Прыходзіла педагог з музычнай школы, праслухоўвала нас і сказала, што ў мяне ёсць слых. Раіць мяне запісаць у музычную школу. Я, праўда, не хачу іграць на музычных інструментах, але вось спяваць люблю з дзяцінства. – А гімнастыку ты не кінула? Будзеш наведваць трэніроўкі? – Ну, вядома, я ж хачу быць стройнай. 6 верасня. – А што табе больш за ўсё спадабалася ў гімназіі? – Ты не ўяўляеш, якая добрая ў нас дырэктар. Заходзіць ўчора ў сталовую, а я есці не хацела, дык яна і кажа мне: “Ну, нічога, дзяўчынка, не душыся, калі не хочаш ёсці”. – Ты чаму дурэеш, калі прыходзіш да нас з дзядулем дадому? Напэўна, і ў школе так сябе паводзіш? – Не, бабуля, у школе мяне хваляць. А гуляю я часам дома. Ну, трэба ж мне дзе-небудзь павесяліцца! – Ну вось прайшоў месяц тваёй вучобы. І што ты можаш сказаць? Ці даведалася нешта новае? Навучылася чаму-небудзь? – Вучыцца мне вельмі падабаецца. Я навучылася сябе правільна паводзіць у школе. Даведалася шмат новых слоў на англійскай мове. Тут проста выдатна! Але ў нас ужо скончыўся перыяд адаптацыі, і з панядзелка пачынаецца сур'ёзная вучоба. Урокі будуць заканчвацца пазней. Падрыхтавала Зоя ХРУЦКАЯ. Фота Зоі ХРУЦКАЙ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першакласніцы Ксюшы Барэйка вельмі падабаецца хадзіць у школу. “РГ” працягвае расказваць пра вучаніцу 1 “Б” гімназіі №6. |
|