Дагістарычны хлопчык на форуме музеяў. 21.by

Дагістарычны хлопчык на форуме музеяў

14.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У руках Таісы Лянкевіч кніга Сяргея Старыкевіча “Красненскія таямніцы”, якая нядаўна выйшла з друку.

Усё ўжо амаль падрыхтавана да першага Нацыянальнага форуму музеяў, які пройдзе ў Гродне з 12 да 14 кастрычніка. У ім будуць удзельнічаць каля 150 дзяржаўных музеяў, ведамасныя і школьныя музеі.

− Засталося толькі зрабіць экспазіцыю, − кажа дырэктар Мінскага абласнога краязнаўчага музея Таіса Лянкевіч. − Фільм пра музеі вобласці ўжо ёсць.  Дарэчы, каб паказваць яго падчас экспазіцыі, купілі тры тэлевізары і ноўтбук. У чацвер раніцай наша дэлегацыя выязджае, бо апоўдні мы павінны пачаць манціраваць экспазіцыю ў Гродне.

1 частка − дэманстрацыйная

У праграме шэсць раздзелаў, у якіх пакажуць найлепшыя музейныя праекты за два апошнія гады:

1. “Выставачная дзейнасць”
2. Экспазіцыйны раздзел
3. “Музейныя інавацыі”
4. “Турыстычны патэнцыял”
5. Культурна-адукацыйныя праграмы
6. Навукова-даследчая праца

У раздзеле “Музейныя інавацыі” распавядаецца пра тое, як музеі працавалі над стварэннем неардынарных экспазіцый.
Напрыклад, музей дарог у Старых Дарогах. У Лагойску ёсць экспазіцыя “Музей у музеі”, дзе практычна адноўлены музей, створаны некалі братамі Тышкевічамі ў 19 стагоддзі. У Смалявічах – музей смалы.

А як вынік навукова-даследчай працы, Мінскі абласны краязнаўчы музей пакажа кнігу свайго супрацоўніка Сяргея Старыкевіча “Краснен-скія таямніцы”.

– Спадар Сяргей, як нарадзілася ваша кніга “Красненскія тая­мніцы”?
– Дзевяць месяцаў яе пісаў, − вось і нарадзілася. У ёй крыху менш за 50 раздзелаў. Я ў Красным жыву, таму яго ведаю. Захацелася знайсці штосьці новае. Я быў нязгодны з меркаваннем іншых даследчыкаў Краснага. Напрыклад,  у мяне іншая дата першага ўпамінання. У 2003 годзе Краснае адзначала 500-годдзе. Я лічу крыху па-іншаму.
– А якую з адкрытых таямніц менавіта вы лічыце галоўнай?
– Я знайшоў амаль 500 невядомых дагэтуль імёнаў людзей, якія загінулі ў Красным ці каля яго, тых, каго спалілі немцы. Для мяне гэта галоўнае.
– Дзе можна будзе набыць вашу кнігу?
– Яна будзе ў бібліятэках. Выпушчана ўсяго 150 экзэмпляраў, бо кніга прысвечаная маленькаму рэгіёну.

2 частка − дзелавая

Яна ўключае ў сябе “круглыя сталы” і канферэнцыі, якія прысвечаныя музейнай тэматыцы. Напрыклад, музейны маркетынг ці інавацыйныя тэхналогіі ў музеях.

3 частка − інтэрактыўная

У ёй музеі прадставяць свае культурна-адукацыйныя праграмы. Кожнаму музею адводзіцца прыкладна 20 хвілін. У Капылі ёсць інтэрактыўная праграма “Лісты 1944 года”. Любанскі музей народнай славы пакажа сцэны з жыцця дагістарычнага хлоп­чыка.

− Гэта цікава дзецям, − кажа Таіса Лянкевіч, − бо тут археалогія не толькі паказваецца, тут нават можна ў руках патрымаць гістарычныя рэчы. Дзеці могуць уявіць, як жыў дагістарычны хлопчык.

4 частка – конкурсная праграма

Будзе некалькі намінацый. Мінскі абласны краязнаўчы музей удзельнічае ў намінацыі “Лепшае праектаванне экспазіцыі”.

На форуме 14 кастрычніка падвядуць вынікі і назавуць пераможцаў.

Настасся РОЎДА.

Фота Настассі РОЎДЫ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё ўжо амаль падрыхтавана да першага Нацыянальнага форуму музеяў, які пройдзе ў Гродне з 12 да 14 кастрычніка. У ім будуць удзельнічаць каля 150 дзяржаўных музеяў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика