Коратка
19.10.2012
—
Новости Общества
|
Усяго ў Беларусі за дзевяць месяцаў 2012 года арганізацыі ўсіх форм уласнасці ўвялі ў эксплуатацыю 42,2 тыс. новых кватэр (у студзені—верасні 2011-га — 48,6 тыс.), або 3409,7 тыс.кв.м агульнай плошчы жылля (81,2 працэнта задання на год). Сёлета ў студзені—верасні пры садзейнічанні службы занятасці на новае месца жыхарства і работы перасяліліся 283 сям'і беспрацоўных, паведамілі ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У тым ліку з Мінска ў правінцыю дзеля рабочага месца і жылля перасяліліся ў гэтым годзе 7 сталічных сям'яў беспрацоўных. У Беларусі 4104 хранічныя алкаголікі ізаляваныя ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, з іх 975 жанчын, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргей Красуцкі. Ён дадаў, што ўтрыманне такіх устаноў каштуе дзяржаве немалых выдаткаў: на ўтрыманне 6 ЛПП і 25 медыцынскіх выцвярэзнікаў толькі ў першым паўгоддзі 2012 года з рэспубліканскага бюджэту было выдаткавана каля Br40 млрд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усяго ў Беларусі за дзевяць месяцаў 2012 года арганізацыі ўсіх форм уласнасці ўвялі ў эксплуатацыю 42,2 тыс. новых кватэр (у студзені—верасні 2011-га — 48,6 тыс.), або 3409,7... |
|