Шчасце на тры дні. Вілейская пенсіянерка скардзіцца на прадпрымальніка з Мядзела
30.10.2012
—
Новости Общества
|
![]() Паважаная рэдакцыя. Прашу апублікаваць мой ліст, каб тое, што здарылася са мной, не адбылося з іншымі У наш час, аказваецца, ёсць яшчэ людзі, якія хацелі б пажывіцца за кошт іншых. Я маю на ўвазе прадпрымальнікаў, якія падманваюць кліентаў. Пабачыўшы на дзвярах свайго дома прыклееную аб’яву аб якаснай і вельмі дарагой замене вокнаў, а менавіта за 3 дні, я патэлефанавала па ўказаным нумары прадпрымальніку Я. з прапановай замяніць мне акно ў спальні. 15 верасня ён прыйшоў і замераў акно, аб’явіўшы мне, што яно будзе каштаваць 3 мільёны 200 тысяч рублёў, а тэрмін выканання 3 дні – нерэальны. У дагаворы ён указаў, што абавязваецца замяніць акно на працягу 15 дзён. Я мусіла пагадзіцца на гэты тэрмін. З мяне ён запатрабаваў папярэднюю аплату ў 100 тысяч рублёў, каб я не адмовілася ад заказу. Абяцаў патэлефанаваць і знік. 27 верасня я патэлефанавала яму сама і пачула, што мой заказ яшчэ не пачыналі выконваць і добра, калі ён будзе гатовы да 8 кастрычніка. Я патлумачыла, што ў кастрычніку могуць пайсці дажджы, будзе сыра і пры замене вокнаў усе мае шпалеры са сценаў адваляцца. Аналагічна будзе і з пліткай на столі, бо тапіць яшчэ не будуць. Папрасіла яго вярнуць мне маю папярэднюю аплату, бо няма ніякай пэўнасці. Ён сказаў, што грошы не аддасць. Але ж не вытрыманыя тэрміны і не вядома, калі заказ будзе выкананы. Я патлумачыла, што нармальны прадпрымальнік спачатку узгадняе з пастаўшчыком (вытворца) тэрмінаў выканання, таксама і з субпадрадчыкам, і толькі пасля складае дагавор з заказчыкам і ўказвае канкрэтны тэрмін вырабу або замены. Цяпер я ведаю, што гэты прадпрымальнік са многімі заключаў дагаворы, ён браў папярэднюю аплату, работы па дагаворах не выконваліся. Прашу апублікаваць гэты ліст, а кіраўніцтва Мядзельскага райвыканкама звярнуцб увагу на законнасць рэгістрацыі гэтага прадпрымальніка (дадзеныя у рэдакцыі – рэд.) Раіса Маісеева, пенсіянерка, Вілейка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаная рэдакцыя. Прашу апублікаваць мой ліст, каб тое, што здарылася са мной, не адбылося з іншымі
|
|