Без чаго не абыходзіцца мой звычайны дзень?. 21.by

Без чаго не абыходзіцца мой звычайны дзень?

01.11.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўны рэдактар партала Dіvа.bу Кацярына МОРГАЛЬ:

— Добры дзень не намалюецца без добрай музыкі. А ў такое надвор'е сонечны рэгі — як вітаміны. Таму штодня — сонечная музыка ў навушніках. І дома, і на працы. Восень для мяне — абавязкова смачны гарачы чай. Сяброўка нядаўна прывезла з Літвы пачак гарбаты з імбірам, лімонам і жэньшэнем. Саграваюся!!! Імкнуся, каб дзень не праходзіў без ёгі. Паўнацэнную практыку сем разоў на тыдні, на жаль, дазволіць сабе не магу. Але імкнуся выконваць хоць бы дыхальныя практыкаванні — пранаямы. З іх выдатна пачынаць раніцу — зусім па-іншаму працуецца!

  Спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі РУП "Белтэлекам" Аліна ГУШЧО:

— Дзень спецыяліста па сувязях з грамадскасцю не абыходзіцца без стасункаў. Зразумела, што гэтыя працоўныя стасункі — добрыя, і абавязкова з усмешкай. Але, разам з тым, ніводзін мой дзень не абыходзіцца без усмешак блізкіх і дарагіх мне людзей!

  Студэнтка 6 курса Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А.І. Герцэна (г. Санкт-Пецярбург) Святлана УЛАСІК:

— Любы дзень пачынаецца з працяглага пляскання ў ванным пакоі. Для мяне гэта — неверагоднае задавальненне, а для блізкіх — жах, асабліва калі яны спяшаюцца на працу... Як ні дзіўна гэта прагучыць, але мой класічны сняданак — гэта... суп! Я яшчэ ў школе, калі на нямецкай мове адказвала на пытанне "Што вы ўжываеце на сняданак?", пісала: "Некалькі лыжак супу". Наогул штодня я "лічу калорыі", сачу за тым, што ем. Як правіла, дзень не абыходзіцца без фітнэсу, або саўны, або лазні, або басейна. У мяне абанемент у фітнэс-цэнтр адразу на год! Ну, і абавязковы прагляд навін у інтэрнэце. Асабліва мяне цікавяць навіны спорту.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Добры дзень не намалюецца без добрай музыкі. А ў такое надвор'е сонечны рэгі — як вітаміны. Таму штодня — сонечная музыка ў навушніках. І дома, і на працы. Восень...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика