Чым небяспечная ртуць?. 21.by

Чым небяспечная ртуць?

01.11.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прывітанне, рэдакцыя газеты "Звязда". Вельмі часта ў рубрыцы "Здарэнні" пішуць пра ртуць. Хацелася б даведацца, чым яна небяспечная для здароўя чалавека? У дзяцінстве мы гулялі з шарыкамі ртуці, бралі іх у рот, і нічога не адбывалася. Хачу даведацца меркаванне спецыяліста па гэтым пытанні.

Анатоль Іванавіч СУДЗІБОР, вёска Зялёны Мох Мазырскага раёна.  

Ртуць, яе арганічныя і неарганічныя злучэнні, валодаюць вельмі высокай таксічнасцю і, згодна з сучаснай класіфікацыяй шкодных рэчываў і злучэнняў, адносяцца да першага класа небяспекі — іншымі словамі, да рэчываў надзвычай небяспечных. Паводле інтэрнэт-энцыклапедыі, ядавітымі з'яўляюцца толькі пары і растваральныя злучэнні ртуці. Металічная ртуць не аказвае істотнага ўздзеяння на арганізм. Выпарэнне ртуці пачынаецца ўжо пры пакаёвай тэмпературы. Пары яе бескаляровыя і не валодаюць ніякім пахам. Выявіць іх можна толькі пры дапамозе метадаў фізіка-хімічнага аналізу і спецыяльных прыбораў.

Пары ртуці таксічныя для чалавека нават у тым выпадку, калі канцэнтрацыя іх вельмі малая. Ртуць небяспечная тым, што пры атручэнні яе парамі ядавіты метал усмоктваецца ў страўнікава-кішачны тракт, назапашваецца ў мозгу і нырках, выклікаючы хранічнае атручэнне ўсяго арганізма. Атручэнні злучэннямі ртуці прыводзяць да цяжкіх паражэнняў цэнтральнай нервовай сістэмы, мышачным расстройствам, парушэнню зроку і слыху і іншым негатыўным наступствам.

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях нагадалі асноўныя дзеянні пры выяўленні разлітай ртуці. Калі вы знайшлі невялікую яе колькасць, трэба адразу вывесці з памяшкання дзяцей. Потым неабходна зрабіць наступнае: сабраць бліскучыя кроплі гумавай грушай у шкляны слоік, які шчыльна закрываецца; прамыць месца разліву мыльным растворам; адчыніць вокны для праветрывання. Калі ртуць патрапіла на дыван ці дывановае пакрыццё, для таго, каб яе сабраць, трэба запрасіць спецыяліста.

Для выдалення ртуці можна выкарыстоўваць: поліэтыленавыя пакеты, шчыльныя мяшкі для смецця, гумавыя ці латэксныя пальчаткі, рэспіратар, папяровыя ручнікі ці сурвэткі, кардонку ці скрабок з гумавым кончыкам, гумавую медыцынскую грушу. Абавязкова трэба ўтылізаваць прадметы, якія выкарыстоўваліся падчас вышэйназванай працэдуры.

Пры выяўленні разліву ртуці ў побыце забараняецца выкарыстоўваць пыласос. Калі вы паспрабуеце сабраць ртуць пры яго дапамозе, гэта прывядзе да яшчэ большага распаўсюджвання пароў металу. Калі ўсё ж выкарысталі пыласос, ад яго давядзецца пазбаўляцца, настойваюць спецыялісты. Нельга выкарыстоўваць мяцёлку ці швабру. У гэтым выпадку шарыкі ртуці будуць разбіты на яшчэ больш дробныя часцінкі, якія неймаверна цяжка сабраць. Нельга выкідваць ртуць ва ўнітаз, у пасудамыечныя машыны, паколькі яна можа асесці ў каналізацыйных трубах і працягне аказваць негатыўны ўплыў на здароўе людзей. Дастаць ртуць з каналізацыі вельмі цяжка

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прывітанне, рэдакцыя газеты "Звязда". Вельмі часта ў рубрыцы "Здарэнні" пішуць пра ртуць. Хацелася б даведацца, чым яна небяспечная для здароўя чалавека? У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика