Адкрыты гандаль наркатычным макам у Мінску спрабуюць спыніць?
02.11.2012 02:00
—
Новости Общества
|
Адкрыты гандаль наркатычным макам у Мінску спрабуюць спыніць? Новы закон не забараніў “бубкі” ― самую папулярную ў Беларусі сыравіну для вырабу наркотыкаў. Але “барыгі” перасталі гандляваць імі адкрыта. “Дзесьці два тыдні таму ад наркаспажыўцоў па нашых каналах паступіла інфармацыя, што з’явіліся вялікія праблемы з набыццём “бубак” (насенне маку, змяшанае з апіоідамі, ― Еўрарадыё). Наркатаксі чамусьці перасталі выязджаць на свае рэйсы, ― распавядае каардынатар грамадскай ініцыятывы “Антымак” Аляксандр Шпакоўскі. ― На звычайных кропках, пра якія мы ведаем (каля кінатэатра “Аўрора”, на вуліцы Карбышава, на вуліцы Бельскага каля крамы “Азарэнне”), перасталі рабіць пастаўкі. Працягвалі гандляваць толькі дзве кропкі ― гэта вядомы кіёск у раёне Камароўскага рынку і “Сухафрукты” на “Ждановічах” (дакладней, рынак “Лябяжы”, ― Еўрарадыё)”. Выпраўляемся на вядомыя ў сталіцы кропкі, дзе гадамі ― Мак ёсць у вас? ― цікавімся ў добра знаёмай “барыгі” на “Лябяжым”. ― Чаго? ― Мак. ― Маку няма. ― А дзе ёсць? ― Адкуль жа я магу ведаць, ― адказвае трывожна. Тая ж самая гісторыя ― на кропцы ў раёне “Камароўкі”. Няўжо на “бубачных” гандляроў дазволілі па-сапраўднаму ціснуць упершыню з 2004-га года? Вядомая кропка па продажы "бубак" на Лябяжым Знакамітая кропка ў раёне "Камароўкі" *** Чакалася, што новая рэдакцыя закону “Аб наркатычных сродках”, які ўступіў у моц напрыканцы кастрычніка, зможа вырашыць дзве праблемы. Першая ― гэта бескантрольны ўвоз у краіну сінтэтычных псіхатропаў ― “соляў”, спайсаў, “міксаў” і іншых так званых “легалак”. Другая праблема ― “бубкі”. Наркотыкам гэту субстанцыю упарта не прызнаюць. Аднак у хатніх умовах наркаспажыўцы “вараць” гэты мак і атрымліваюць раствор, які па ўздзеянні нагадвае гераін. На жаль, нічога пра “бубкі” ў новым законе не сказана, але набыць насенне стала, як бачыце, больш складана. Прынамсі, у сталіцы. Так выглядае выкарыстанае насенне маку пасля "варкі" Па словах Аляксандра Шпакоўскага, міліцыя даўно спрабуе супрацьдзейнічаць “бубкам”, але пасля часовых аблаваў гандляры ўрэшце рэшт вяртаюцца на рынак. Хоць наркотык з “бубак” вараць страшны, “барыгі” рызыкуюць максімум — штрафам (за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць) ці канфіскацыяй аўто (як выключная мера), на якім мак развозіцца. Прыняцце ж закону блакуецца іншымі ведамствамі. “Яно ў такім рэжыме працаваць доўга не зможа, ― працягвае Аляксандр Шпакоўскі. ― Два-тры тыдні міліцыя не дасць “барыгам” умоваў для працы. Але пасля “органы” сцішацца, пераарыентуюцца на нешта іншае. Трэба ж і з амфетамінам змагацца, і з сінтэтычнымі наркотыкамі. Трэба даваць статыстыку. А “бубкі”, з пункту гледжання дзейнага закону, ― гэта не наркотык. Наркотык ― гэта рэчыва, якое з іх зварылі”. Праблему опійнага маку Аляксандр Шпакоўскі: “І ў лютым, і ў красавіку 2012-га года старшыня камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Ігнат Місурагін адзначаў, што разам з паняццем “аналагі” будзе ў законе прадугледжана і вырашэнне праблемы з насеннем маку, якое ўтрымлівае опіўм. Але пасля ў тэкст закона гэта праблема не патрапіла”. Еўрарадыё: Ці ёсць у вас здагадкі, хто непасрэдна займаецца “бубачным” бізнэсам? Аляксандр Шпакоўскі: Да нас даходзіла інфармацыя, што ёсць былыя супрацоўнікі ўнутраных войскаў, якія, пэўна, падчас затрыманняў паглядзелі, што гэта выгадная тэма. І самі пачалі займацца. Другі бок, па нашай інфармацыі, ― гэта прадстаўнікі злачыннай арганізацыі “Кушнераўскія”, якія спрабуюць кантраляваць сітуацыю з Расіі. Еўрарадыё: Каму, на вашу думку, выгадна распаўсюджванне “бубак”? Аляксандр Шпакоўскі: Мы лічым, што існуюць пэўныя камерцыйныя інтарэсы. Некаторыя бізнесмены, магчыма, цесна супрацоўнічаюць, у тым ліку, з чыноўнікамі. І таму, калі гэтую праблему падымаюць, яна спускаецца на тармазах. Калі было б патрэбна прычыніць гэты бізнэс, то ён бы ўжо быў зачынены. Я думаю, што вырашэнне гэтай праблемы ў наступным: трэба гэтую інфармацыю правільна данесці да прэзідэнта, і тады будзе, магчыма, жорсткая рэакцыя. Таксама Упраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС нядаўна ўзначаліў Мікалай Карпянкоў, чалавек даволі жорсткі, які сутыкаўся з праблемай на ўласныя вочы і ведае, што гэта такое… Праблема з распаўсюджваннем прывяла да чарговага скачку коштаў на опійнае насенне маку. Пра гэта “Еўрарадыё” паведаміў сталічны урач-нарколаг (імя і прозвішча спецыяліста наўмысна не называем), які непасрэдна лечыць хворых на “бубачную” наркаманію. Урач нарколаг: “Кошт на “бубкі” рэзка павялічыўся, прыкладна на 100 тысяч. Цяпер ён складае прыкладна ад 350 да 400 тысяч за кілаграм. Наркаспажыўцы па-ранейшаму знаходзяць магчымасці купляць “бубкі”. Па дадзеных дзяржаўнага Цэнтра маніторынгу за наркотыкамі і наркаспажыванні рэальная колькасць ін’екцыйных наркаспажыўцоў на канец 2010-га года складала 82 тысячы чалавек. Па іншых дадзеных яна дасягае 140 тысяч. Практычна ўсе гэтыя людзі спажываюць “бубкі”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы закон не забараніў "бубкі" ― самую папулярную ў Беларусі сыравіну для вырабу наркотыкаў. Але "барыгі" перасталі гандляваць імі адкрыта.
|
|