ЯК Вы БАВІЦе ВОЛЬНЫ ЧАС, КАЛІ НА ВУЛІЦЫ НЕПАГАДЗЬ?
02.11.2012
—
Новости Общества
|
Іна Касінец, супрацоўніца "Аршанскай газеты":
— Дрэннае надвор'е — гэта час заняцца тым, што заўсёды адкладваецца на пасля. Наведаць родных, спячы мудрагелісты пірог і пазваць сяброў на гарбату. Калі ідзе дождж, мне падабаецца рабіць запісы ў дзённіку, ацэньваць зробленыя ўчынкі. І галоўнае — імкнуцца не дазволіць дрэннаму надвор'ю завалодаць тваім настроем. Максім Стаян, студэнт Інстытута журналістыкі БДУ:— Насамрэч усё залежыць ад адчуванняў. Часам хочацца проста паглядзець які-небудзь фільм, часам пайграць на гітары. Бо дрэннае надвор'е на вуліцы — самы час для творчасці. Прычым творчасць можа быць адлюстравана не толькі на паперы. У дрэннае надвор'е добра ствараць кулінарныя шэдэўры. Здараецца, хочацца прыгатаваць штосьці вельмі прыгожае і апетытнае, каб разбавіць шэрасць за акном. Яўгенія Сгаян, выхавальніца ў дзіцячым садку:— Калі за акном непагадзь, я люблю пачытаць, бо ў сонечны дзень больш складана сесці за кнігу. Напрыклад, гэтымі пахмурнымі днямі я чытала Гэры Чэпмэна "Пяць шляхоў да сэрца дзіцяці", што аказалася вельмі дарэчы для маёй працы. Таксама я люблю займацца рукадзеллем: рабіць са стужак розныя кветкі, упрыгажэнні, вязаць кручком. Такім чынам, можна спакойна пасядзець, зрабіць любімыя справы, бо ніхто цябе не чапае, не кліча на вуліцу, калі там шэра і холадна. Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іна Касінец, супрацоўніца "Аршанскай газеты": — Дрэннае надвор'е — гэта час заняцца тым, што заўсёды адкладваецца на пасля. Наведаць родных, спячы...
|
|