Новая сустрэча. 21.by

Новая сустрэча

02.11.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жывапіс і графіка Марка Шагала экспануюцца ў Мінску

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася ўнікальная выстаўка «Марк Шагал: жыццё і каханне». З Іерусаліма з калекцыі Музея Ізраіля ў Мінск прывезены 89 работ геніяльнага жывапісца. Экспазіцыя прымеркавана да 125-годдзя з дня нараджэння майстра, якое сёлета шырока адзначаецца ва ўсім свеце, і яе адкрыццё на радзіме мастака, безумоўна, стане знакавай падзеяй сярод юбілейных мерапрыемстваў.

У музеі ўпершыню паказаны жывапісныя і графічныя работы, напісаныя Маркам Шагалам на працягу 1910—1961 гадоў. Гэта пейзажы, партрэты, жанравыя кампазіцыі, ілюстрацыі да літаратурных твораў і Бібліі. Сярод іх — тыя, што былі падораны Музею Ізраіля самім мастаком, яго дачкой Ідай, а таксама прыватнымі калекцыянерамі з Еўропы, Амерыкі і Ізраіля.

Выстаўка «Марк Шагал: жыццё і каханне» працягвае знаёмства беларусаў з багатай творчай спадчынай сусветна вядомага земляка, ураджэнца Віцебска. Нагадаем, першая сустрэча з яго работамі адбылася ў Нацыянальным мастацкім музеі ў 1997 годзе, калі ўнучкі Марка Шагала Бэла і Мерэт Мейер прапанавалі адзначаць выставамі ў Беларусі дні нараджэння майстра. З таго часу гэта стала традыцыяй.

Сёлетняя выстаўка ў Мінску арганізавана па ініцыятыве і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з дапамогай пасольстваў Белаусі ў Ізраілі і Ізраіля ў Беларусі. Дарэчы, яе адкрыццё прымеркавана да 20-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

Варта адзначыць і тое, што праект рэалізаваны пры падтрымцы спонсараў і мецэнатаў, якія далі больш за палову фінансавых сродкаў, неабходных для правядзення выстаўкі.

У Нацыянальным мастацкім музеі работы Марка Шагала будуць экспанавацца да 28 лютага 2013 года.

На здымку: мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь Павел ЛАТУШКА i Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Iзраiля ў Рэспублiцы Беларусь Iосiф ШАГАЛ у час адкрыцця выставы.

Фота: БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску адкрылася выстава жывапісу і графікі Марка Шагала
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика