На прэзентацыю КНІГ ЗВЯЗДОЎЦАЎ... Можна без гальштука
03.11.2012
—
Новости Общества
|
Дні нараджэння, круглыя даты ўсе святкуюць па-рознаму. Кнігарня са шматзначнай назвай "Светач" (Мінск, праспект Пераможцаў, 11 ), 5 лістапада, у дзень свайго 35-годдзя, песціць чытачоў шматлікімі сустрэчамі з беларускімі пісьменнікамі, прэзентацыямі кніг, аўтограф-сесіямі, конкурсамі, віктарынамі. Мяркуючы па праграме, у краму варта прыходзіць раніцай (у 11 гадзін прэзентацыя кнігі Анатоля Клышкі "Чую, бачу, гавару"), а сыходзіць ледзьве не... назаўтра і, што называецца з песнямі, бо з 22.30 да 24.00 яны будуць гучаць у выкананні беларускіх паэтаў: гумарыста Міколы Шабовіча і звяздоўца Дзмітрыя Пятровіча). Што ў сярэдзіне? У 16.00 госцем крамы і яе пакупнікоў стане Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, сын Якуба Коласа, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, доктар тэхнічных навук. Да таго і пасля (далёка не поўны пералік) — Алесь Марціновіч, Уладзімір Ліпскі, Казімір Камейша, Мікола Маляўка, Уладзімір Мацвеенка, Анатоль Бутэвіч, Наталля Батракова, Тамара Лісіцкая, Навум Гальпяровіч, Віктар Шніп, Людміла Рублеўская... Прэзентуюцца кнігі "Славутыя мастакі Беларусі" (Іван Хруцкі, Валенцій Ваньковіч, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Станіслаў Жукоўскі, Язэп Драздовіч), а таксама Уладзіміра Каваленкі (плюс майстар-клас ад аўтара) "Мастацкае канструяванне з паперы", "Мастацтва выцінанкі", выдадзеных выдавецтвам "Беларусь"... Што адметна, пасля 9 гадзін вечара ўсім пакупнікам прадастаўляюцца дзесяціпрацэнтныя зніжкі. У тым ліку — на фотаальбом Анатоля Клешчука "Беларусь. Зямля песняроў" (выдавецтва "Беларусь") і кнігу мініяцюр Валянціны Доўнар "Каб сказаць... І пачулі" (выдавецтва "Харвест"). Сустрэча з гэтымі аўтарамі адбудзецца, як плануюць арганізатары, з 15 да 16 гадзін. Падпісчыкі "Звязды", наколькі вядома, збіраюцца на яе завітаць. Адзін з іх, дарэчы, спецыяльна для гэтага набыў новы гальштук. Але ж можна і не ўскладняць. Прыходзьце. Алесь ЖОХ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дні нараджэння, круглыя даты ўсе святкуюць па-рознаму. Кнігарня са шматзначнай назвай "Светач" (Мінск, праспект Пераможцаў, 11 ), 5 лістапада, у дзень свайго...
|
|