Куды паскача долар?. 21.by

Куды паскача долар?

03.11.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нечакана ў Еўропы з'явіўся шанц для эканамічнай рэабілітацыі. Справа ў тым, што чарговае прыроднае няшчасце амерыканцаў (а гэта, вядома, шторм "Сэндзі") можа паўплываць на найбуйнейшую эканоміку свету, і не ў лепшы бок.

Зараз патлумачу сваю думку. За апошнія пару гадоў Злучаныя Штаты перажылі шмат ураганаў, паводак і іншых прыродных катаклізмаў, якія, акрамя вялікіх чалавечых ахвяр і проста непрыемнасцяў, прынеслі шмат разбурэнняў, а значыць, эканамічных страт. Так адбываецца і цяпер. Колькі зможа амерыканская эканоміка гэта цярпець, маючы вялізны дзяржаўны доўг? Ніхто не ведае. І ніхто не дасць гарантыі таго, што заўтра долар не пачне хутка падаць. Чамусьці па ўсім свеце пачалі непакоіцца толькі наконт палітычных наступстваў прыродных выкрутасаў: маўляў, Барак Абама альбо выйграе на гэтым усё, альбо згубіць і тое, што мае. Але гэта другаснае. Першапачатковы эфект на ўвесь свет будзе зыходзіць ад эканомікі. Застаецца спадзявацца, што нічога страшнага не адбудзецца. А пакуль што еўра можа ўмацаваць свае пазіцыі.

Што тычыцца Беларусі, то за тыдзень долар адносна нацыянальнай валюты падаражэў на 20 рублёў (плюс 0,2%) да 8530. Еўра застаўся на ўзроўні 11000. Расійскі рубель таксама падрос — на 1,5 рубля (плюс 0,6%) да 272.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нечакана ў Еўропы з'явіўся шанц для эканамічнай рэабілітацыі. Справа ў тым, што чарговае прыроднае няшчасце амерыканцаў (а гэта, вядома, шторм "Сэндзі") можа...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика