Калі пражыванне часовае...
06.11.2012
—
Новости Общества
|
У сувязі з капітальным рамонтам дома нашу сям'ю збіраюцца перасяліць у іншую кватэру. Мы супраць гэтага, паколькі па плошчы яна меншая, чым наша. Ці можам мы адмовіцца ад прапанаванага жылля і патрабаваць іншае? Л. Я, г. Бабруйск. Парадак адсялення грамадзян на часовае жыхарства ў дамы манеўранага фонду, асаблівасці выдзялення і карыстання жылымі памяшканнямі ў такіх дамах вызначаны Палажэннем аб спецыяльных жылых памяшканнях дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2008 г. № 1408). Пад жылыя памяшканні манеўранага фонду выкарыстоўваецца жыллё тыпавых спажывецкіх якасцяў, якое адпавядае санітарным і тэхнічным патрабаванням і знаходзіцца ў межах гэтага населенага пункта. Яны могуць быць па плошчы меншымі за жылыя памяшканні, якія займаліся да капітальнага рамонту або рэканструкцыі жылога дома. Карыстанне жылым памяшканнем манеўранага фонду ажыццяўляецца на падставе тэрміновага дагавору найму (на час капітальнага рамонту або рэканструкцыі дома), які заключаецца з арганізацыяй, у гаспадарчым распараджэнні або аператыўным кіраванні якой знаходзяцца жылыя памяшканні манеўранага фонду. У перыяд пражывання наймальніка і членаў яго сям'і ў жылым памяшканні манеўранага фонду ён уносіць плату за тэхнічнае абслугоўванне жылога памяшкання і (або) карыстанне жылым памяшканнем, камунальныя паслугі і робіць адлічэнні на капітальны рамонт жыллёвага фонду толькі за жылое памяшканне, выдзеленае яму на час капітальнага рамонту або рэканструкцыі жылога дома. Пасля заканчэння капітальнага рамонту або рэканструкцыі жылога дома, у якім грамадзянін і члены яго сям'і пражывалі, яны абавязаны вызваліць жылое памяшканне манеўранага фонду. Пры адмове вызваліць жылое памяшканне манеўранага фонду асобы, названыя ў дагаворы найму жылога памяшкання манеўранага фонду, у судовым парадку перасяляюцца ў жылое памяшканне, якое яны раней займалі. Перасяленне грамадзян і вяртанне ў адрамантаванае (рэканструяванае) жылое памяшканне ажыццяўляецца за кошт сродкаў арганізацыі, якая праводзіць капітальны рамонт. Сродкі на перавозку маёмасці наймальніка (уласніка) і членаў яго сям'і пры іх перасяленні ў жылое памяшканне манеўранага фонду і пры іх вяртанні ў адрамантаванае (рэканструяванае) жылое памяшканне ўключаюцца ў зводны каштарысны разлік кошту капітальнага рамонту або рэканструкцыі жылога дома. Віктар САВІЦКІ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з капітальным рамонтам дома нашу сям'ю збіраюцца перасяліць у іншую кватэру. Мы супраць гэтага, паколькі па плошчы яна меншая, чым наша. Ці можам мы...
|
|