Хроніка нападаў на замежныя пасольствы ў Мінску. 21.by

Хроніка нападаў на замежныя пасольствы ў Мінску

08.11.2012 10:40 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хроніка нападаў на замежныя пасольствы ў Мінску

           


Пасольствы Расіі і Літвы закідвалі кактэйлямі Молатава, у пасольсве Чэхіі рвалі сцяг.

1997

У ноч на 1 красавіка будынак пасольства Расіі быў абстраляны з аўтамата Калашнікава. Сляды ад куль былі знойдзеныя не толькі на сценах амбасады, але і суседняга жылога дома. Побач з месцам здарэння быў знойдзены кінуты аўтамат і некалькі стрэляных гільзаў. Ніхто не пацярпеў.

2001

У ноч на 1 чэрвеня на тэрыторыю расійскага пасольства невядомыя кінулі выбухоўку. Была пашкоджаная агароджа, ніхто не пацярпеў. Інфармацыйныя агенцтвы паведамлялі пра выбух гранаты РГД-5, супрацоўнікі пасольства заявілі пра выбухпакеты. Адказнасць за выбух пазней узяў на сябе Славамір Адамовіч, але праваахоўныя органы не прынялі гэтых заяваў усур'ёз. Прынамсі, следства не вялося.

2008

2 лютага інцыдэнт здарыўся на тэрыторыі пасольства Чэхіі. Тут быў парваны дзяржаўны сцяг краіны, разбіта акно ў будынку і лабавое шкло ў дыпламатычным аўто. Міліцыя затрымала па падазрэнні ў здзейсненым маладога чалавека 1981 г.н.. завялі крымінальную справу.

У ноч на 25 ліпеня невядомыя закідалі будынак пасольства Літвы бутэлькамі з фарбай, раскідалі ўлёткі нацыянал-бальшавіцкай партыі, а сімволікай НБП размалявалі плот.

2010

У ноч на 31 жніўня на тэрыторыю расійскай амбасады былі кінутыя пляшкі з запальнай сумессю. У выніку згарэў службовы легкавік. Ніхто з супрацоўнікаў амбасады не пацярпеў. Па справе аб нападзе былі затрыманыя і асуджаныя на розныя тэрміны анархісты Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч і Максім Веткін.

2012

6 лістапада невядомыя кінулі на тэрыторыю пасольства Літвы дзве бутэлькі з "кактэйлем Молатава". Ніхто не пацярпеў. Узгаранне згасілі літоўскія паліцыянты, якія ахоўваюць пасольства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасольствы Расіі і Літвы закідвалі кактэйлямі Молатава, у пасольсве Чэхіі рвалі сцяг.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика