"Каб сказаць... І пачулі"
09.11.2012
—
Новости Общества
|
"Вечар. Гасцініца. Пакой — як добрай бабе сесці, але ўсё ў ім ёсць — і ложак, і стол, і крэсла, ды што там — нават карціна, радыё! Прычым знаёмае — дома калісь такое было. Прыемна паглядзець (нават пагладзіць!), прыемна павярнуць рычажок. І... аж сесці, пачуўшы адтуль даўно знаёмае, здаўна любімае, пранікнёна-пяшчотнае: "Ты — моя мелодия, Я — твой преданный Орфей. Все, что нами пройдено, Помнит свет нежности твоей..." Магамаеў. Незабыўны, непаўторны голас. З таго свету, можна сказаць... Колькі ж гадоў на гэтым яго не чуваць было?! ...Для таго, каб зноў загучаць (хоць у запісах), для таго каб свету — гэтаму — яшчэ раз "сказаць", кім ты быў і якім, трэба памерці. Не толькі артысту". "Каб сказаць... І пачулі" — так называецца і гэты абразок, і цэлы зборнік мініяцюр Валянціны Доўнар. На паліцах кнігарняў ён з'явіўся зусім нядаўна, але ж, відавочна, знайшоў сваіх чытачоў яшчэ да... выхаду. Таму асобныя з іх — падпісчыкі "Звязды", прыхільнікі аўтарскай рубрыкі "Простая мова" — і прыехалі на прэзентацыю кнігі ў сталічную кнігарню "Светач". Што ўразіла — нават з Віцебска... Варта зазначыць, на фінішы года "Звязда" прэзентуе, так бы мовіць, дзве вялікія кнігі, так што ў тых, хто завітаў у "Светач", была цудоўная магчымасць ці не першымі патрымаць у руках новы фотаальбом Анатоля Клешчука "Беларусь. Зямля песняроў", пазнаёміцца з аўтарамі. І хоць здымаюць і пішуць звяздоўцы лепш, чым расказваюць (а тым больш пра сябе), адведзенага часу ім падалося мала. ...Па папярэдняй дамове на 13 лістапада плануецца прэзентацыя звяздоўскіх кніг у горадзе Беразіно. Алесь Жох Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Вечар. Гасцініца. Пакой — як добрай бабе сесці, але ўсё ў ім ёсць — і ложак, і стол, і крэсла, ды што там — нават карціна, радыё! Прычым знаёмае — дома калісь такое...
|
|