Здзівілі трэці раз
17.11.2012
—
Новости Общества
|
Чытачы “Народнай газеты” пастаянна ў ліку прызёраў На РУП “Белпошта” падведзены вынікі трэцяга этапу конкурсу-віктарыны “Як ты ведаеш родную літаратуру?”, прысвечанага Году кнігі. Па добрай традыцыі зноў вызначыліся чытачы “Народнай газеты”, у прыватнасці, О. С. Андрушанка са Жлобіна. Конкурс-віктарына “Як ты ведаеш родную літаратуру?”, які арганізавала РУП “Белпошта”, стартаваў 1 красавіка і завершыцца 30 лістапада. Удзельнікі кожнага этапу, а нядаўна фінішаваў трэці, пастаянна дэманструюць не толькі добрае веданне беларускай літаратуры, але і любоў да роднага краю, пашану да матчынага слова, шырокую эрудыцыю, падкрэсліла старшыня камісіі конкурсу намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП “Белпошта” Таццяна Мікалаеўна Гвоздзева. У ліку пераможцаў трэцяга этапу творчага спаборніцтва М. П. Гарупа з горада Іванава. Цікава, што іванаўская жыхарка І. П. Пуцыковіч таксама стала першай на старце конкурсу. Другі галоўны прыз па выніках розыгрышу дастаўся гэтым разам Ірыне Міхальчык з вёскі Старажоўшчына Івацэвіцкага раёна. Лепшым знаўцам беларускай літаратуры будуць уручаны граматы і сувенірныя выданні — кнігі паштовых марак Беларусі, у якіх змешчаны ўсе паштовыя маркі і блокі, выпушчаныя ў абарачэнне за каляндарны год. А прызёру віктарыны — О. С. Андрушанка са Жлобіна — будзе ўручаны спецыяльны падарунак ад нашага выдання. Конкурс-віктарына “Як ты ведаеш родную літаратуру?” хутка фінішуе (www.belpost.by). Эрудытаў чакаюць прызы ад РУП “Белпошта” і “Народнай газеты”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чытачы “Народнай газеты” пастаянна ў ліку прызёраў
|
|