Якім кнігам вы аддаяце перавагу — папяровым ці электронным?. 21.by

Якім кнігам вы аддаяце перавагу — папяровым ці электронным?

21.11.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КЛЕБЧА, майстар дэфектаскопна-пуцевымяральнай станцыі КУП "Мінскі метрапалітэн":

— Даводзіцца чытаць і друкаваныя, і электронныя тэксты. Але да папяровых кніг стаўлюся больш прыхільна. Калі чытаю з манітора, то хутка стамляюцца вочы. Ды і на канапе з ім зручна не размесцішся. А калі бяру ў рукі электронную кнігу, то не хапае шалясцення ад перагортвання старонак. Пакідаючы закладку ў пачатку традыцыйнай кнігі, думаю: хутчэй бы дайсці да сярэдзіны. А ў рыдары на экране з'яўляюцца літары, і для мяне на гэтым усё заканчваецца. Ды і дзяцінствам неяк аддае ад друкаваных кніг.

  Фёдар ДРАБЕНЯ, дацэнт кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры Інстытута журналістыкі БДУ:

— Я за друкаваныя тэксты! Звычайную кнігу заўжды можна ўзяць з сабой у паездку, пачытаць у любым месцы, нешта адзначыць, напісаць на палях заўвагі і думкі. Шчыра кажучы, карыстацца "чыталкай" у плацкартным вагоне я б не рызыкнуў. Так, у гра     шовым плане электронная кніга падаецца больш выгаднай. Але калі цікавая кніга надрукавана на бялюткай паперы, выдатна ілюстравана, то на яе грошай не шкада, колькі б яна ні каштавала. Бо гэта, па сутнасці, паліграфічны шэдэўр. Што немалаважна, яна пасля будзе ўпрыгожваць памяшканне і служыць дзесяцігоддзі. А электроннымі тэкстамі карыстаюся толькі тады, калі патрэбна тэрмінова знайсці нейкую важную інфармацыю.

  Уладзіслаў СПЕЦЫЯН, студэнт БНТУ:

— У друкаваных кнігах мяне, апрача зместу, прываблівае пах бумагі, друкарскай фарбы. Своеасаблівы шарм надае перагортванне старонак. А электронная кніга ўсяго гэтага хараства апрыёры пазбаўлена. Хіба што ў інтэрнэце знайсці неабходны тэкст часам значна лягчэй. Аднак я яго, па магчымасці, з манітора не чытаю, а стараюся раздрукаваць. Праўда, у апошні час усё больш з'яўляецца спецыялізаваных электронных "чыталак". Але для мяне тут толькі адно адрозненне: не так стамляюцца вочы.

Падрыхтаваў Валяр'ян ШКЛЕННІК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Даводзіцца чытаць і друкаваныя, і электронныя тэксты. Але да папяровых кніг стаўлюся больш прыхільна. Калі чытаю з манітора, то хутка стамляюцца вочы. Ды і на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика