“Садружнасць” прадавала пратэрмінаваную кілбасу. 21.by

“Садружнасць” прадавала пратэрмінаваную кілбасу

22.11.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Калі купляеце любыя прадукты, правярайце іх тэрмін прыгоднасці.

У кастрычніку Маладзечанскі міжрайкамітэт дзяржкантролю правёў пазапланавую праверку ўнітарнага прадпрыемства “Садружнасць”. Парушэнні знойдзеныя ў кожнай з пяці правераных крамаў.

Па выніках праверкі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя пяць чалавек. Яны павінны выплаціць штраф на агульную суму 1,5 мільёна рублёў. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнутыя дзесяць чалавек.

Некаторыя работнікі зусім забылі пра тое, што па законе нельга прадаваць тавар пасля таго, як скончыўся яго тэрмін прыгоднасці.

У правераных крамах знойдзеныя тавары з прайшоўшым тэрмінам рэалізацыі або без ярлыкоў з неабходнай інфармацыяй для пакупнікоў. Іх агульная цана атрымалася большай за мільён рублёў. Тут і сухая прадуктовая сумесь, і кілбасы, пратэрмінаваныя ад сутак да 19 дзён, і мясныя замарожаныя паўфабрыкаты, і лаваш.

Акрамя гэтага, у продажы не было некаторых тавараў, якія ёсць у пераліку. Не хапіла салёнай рыбы, свежых агуркоў, зеляніны, саленняў, мяса і мясных паўфабрыкатаў, катлет вытворчасці “Садружнасць”.

Прыведзеныя прыклады парушэнняў не адзінкавыя. Яны перыядычна паўтараюцца ў адных і тых жа крамах з году ў год. І прадаўцы, і службовыя асобы не выконваюць правіл гандлю і санітарных нормаў.

Паводле матэрыялаў Маладзечанскага камітэта дзяржкантролю.

Фота bymedia.net

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кастрычніку Маладзечанскі міжрайкамітэт дзяржкантролю правёў пазапланавую праверку ўнітарнага прадпрыемства “Садружнасць”. Парушэнні знойдзеныя ў кожнай з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика