Вагоны запоўнены напалову. Які тут дадатковы асобны цягнік?. 21.by

Вагоны запоўнены напалову. Які тут дадатковы асобны цягнік?

29.11.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытальнік

Паважаная рэдакцыя! Мы з мужам жывём у сталіцы, а наша малая радзіма знаходзіцца ў Віцебскай вобласці — у г.п. Варапаева. Некалі гэта быў значны чыгуначны вузел, але пасля распаду СССР туды ўжо не ходзяць таварныя вагоны. Але ж людзі там жывуць. І пры наяўнасці чыгункі з Мінскам практычна няма чыгуначных пасажырскіх зносін. Ёсць адзін прычапны плацкартны вагон, які стаіць на прамежкавай станцыі Круляўшчызна шэсць гадзін у чаканні цягніка, да якога яго прычэпяць. Час знаходжання ў дарозе ад Мінска да станцыі Варапаева — пяць гадзін плюс шэсць гадзін чакання. У выніку — 11 гадзін у дарозе. У напружаныя святочныя дні давалі яшчэ адзін вагон, да нядаўняга часу гэта таксама быў плацкартны. Але зараз даюць ужо агульны вагон, бо шмат ахвотных ехаць. цягнік ідзе ноччу, хаця адпраўляецца ў 17 гадзін. І што пасажырам рабіць? Спаць немагчыма. Вось сёння, за пяць дзён да адпраўлення, я ўзяла білет толькі ў агульны вагон. А ехаць нам неабходна. І гэта не святочныя дні — звычайны выхадны. А нам з мужам ужо за 60. Таму майму абурэнню няма мяжы.

Я звярталася па тэлефоне ва ўпраўленне Беларускай чыгункі з прапановай пусціць паўнавартасны цягнік па гэтым напрамку (Мінск — Друя), але мне адказалі, што ў названым кірунку малы пасажырапаток. Але хто і калі вымярае гэты паток, калі па ім ніколі не хадзіў цягнік з Мінска?.. Па гэтым напрамку ёсць некалькі райцэнтраў (Вілейка, Глыбокае, Шаркаўшчына, Мёры) і даволі буйных пасёлкаў (Княгінін, Круляўшчызна, Варапаева, Друя). Навошта і хто вырашыў, што не будзе пасажыраў? Няхай правядуць маніторынг. Лягчэй за ўсё адмовіць.

Ганна Паўлаўна ДАВЫДАВА, г. Мінск

Ліст заяўніцы з са скаргай-прапановай рэдакцыя накіравала на адрас Беларускай чыгункі. Там зварот разгледзелі і неўзабаве мы атрымалі афіцыйны адказ такога зместу.

"...Інфармуем, што для забеспячэння праезду пасажыраў з Мінска ў Варапаева прадугледжана штодзённае курсіраванне аднаго бесперасадачнага вагона Мінск — Друя. У перадвыхадныя і выхадныя дні прадугледжана курсіраванне двух бесперасадачных вагонаў. Пры павелічэнні пасажырапатоку у гэтым напрамку Беларускай чыгункай уключаюцца дадатковыя вагоны, што дазваляе задаволіць патрэбы грамадзян у перавозцы без прызначэння асобнага поезда Мінск — Друя.

Дадаткова інфармуем, што сярэдняя запаўняльнасць вагонаў Мінск — Друя ў перадвыхадныя і выхадныя дні складае 56 працэнтаў. У сувязі з выкладзеным прызначэнне дадатковага цягніка Мінск — Друя лічым немэтазгодным".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаная рэдакцыя! Мы з мужам жывём у сталіцы, а наша малая радзіма знаходзіцца ў Віцебскай вобласці — у г.п. Варапаева. Некалі гэта быў значны чыгуначны вузел, але...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика