Што лепш – кватэра па найме ці гасцініца. 21.by

Што лепш – кватэра па найме ці гасцініца

29.11.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У многіх гарадах Беларусі даўным-даўно жыхары карыстаюцца такой паслугай, як кватэра на суткі.

Так, напрыклад, у Мінску амаль на кожным слупе вісяць аб’явы, нават дзе-нідзе ёсць здымкі пакояў, якія прапануюць. А ці карыстаюцца попытам кватэры на суткі ў Маладзечне? Калі прагледзець аб’явы мясцовых газет, то дзве-тры стабільна ёсць. У Інтэрнэце такіх прыкладаў знойдзецца больш.

У сярэднім аднапакаёвая кватэра на суткі будзе каштаваць 180 тысяч  рублёў і вышэй. Двухпакаёвая – прыкладна 220 тысяч, а трохпакаёвая – 240-300 тысяч.  Безумоўна, усё залежыць ад стану кватэры і раёна.

У гэты час аднамесны нумар на суткі ў гасцініцы каштуе 150 тысяч і вышэй. Што датычыцца кватэры, то ў ёй ёсць амаль усё неабходнае для пражывання. Не толькі ложак і кабельнае тэлебачанне, а яшчэ кухня з поўным наборам кухоннага начыння, дзе можна прыгатаваць, што душа пажадае. Таксама асобныя ванны пакой і прыбіральня. Яшчэ ў некаторых кватэрах ёсць так званыя рэчы першай неабходнасці: кава, гарбата, цукар, соль, прыправы. Залежыць гэта ад гаспадара. Іншыя можа яшчэ што прапанаваць змогуць.

У кватэры па найме ты сам сабе гаспадар! Прыходзь у колькі хочацца, сыходзь, гасцей прыводзь… А ў гасцініцы ёсць складанасці з прыняццем гасцей – абмежаваны час. Не вельмі цікава атрымліваецца.

Асноўныя карыстальнікі кватэр на суткі – камандзіраваныя, таксама часта сустракаюцца і закаханыя пары. Радзей – “турысты”. Хаця Маладзечна не славіцца месцамі адпачынку, усё роўна такія людзі сустракаюцца.

У адной такой гаспадыні кватэры, Таццяны, быў выпадак, калі сям’я  з Маладзечна карысталася гэтай паслугай на час рамонту у сваім доме. Амаль тыдзень жылі.
Попытам такая паслуга карыстаецца.

Вызначыўшы перавагі кватэры і гасцініцы, кожны вырашае сам, каму дзе ўтульней.  Галоўнае, каб не аказалася так, што грошы выдаткаваныя дарма.

Плюсы гасцініцы:

*    не трэба шукаць у газетах ці Інтэрнэце інфармацыю – адрас ведаюць усе;   

*    дакладна не ашукаюць, дакладна дадуць чэк;

   прыбірае пакой абслуговы персанал.

Плюсы кватэры:

*    няма абмежаванняў для прыняцця гасцей, большы камфорт;

*    няма абмежаванняў па колькасці людзей;

*    ёсць кава, гарбата і г. д.; тым, хто наймае кватэру, напрыканцы даюць патрэбныя дакументы (вядома, калі здаюць яе вам легальна, а не “па-чорнаму”).

Аляксандра ЭГЕРТ.

Фота Антона ШАБУНЕВІЧА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У многіх гарадах Беларусі даўным-даўно жыхары карыстаюцца такой паслугай, як кватэра на суткі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика