Адкрылася мемарыяльная дошка ў гонар загінулага ў Афганістане. 21.by

Адкрылася мемарыяльная дошка ў гонар загінулага ў Афганістане

30.11.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Мемарыяльная дошка ў памяць аб Уладзіміру Чурлоўскім цяпер вісіць на маладзечанскай СШ №5, дзе ён вучыўся.

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Уладзіміра Чурлоўскага адбылося 21 лістапада ў 11 гадзін каля сярэдняй школы №5.

Ушанаваць памяць героя прыйшло шмат блізкіх: жонка, сястра, якая працуе ў гэтай школе, дачка і ўнук.

Мерапрыемства арганізавала Лідзія Князева. Дапамагалі ёй дзеці са школьнага клуба “Пошук”, які існуе ўжо на працягу 25-і гадоў.

Дырэктар СШ №5 Яўген Макарэвіч надае мемарыяльнай дошцы асаблівае значэнне:

– Для школы мемарыяльная дошка шмат значыць менавіта таму, што Уладзімір Чурлоўскі тут вучыўся. Дзеці пра яго ведаюць, бо даўно зроблены куточак памяці гэтаму герою.  Мне падаецца, што шанаванне нашай мінуўшчыны вельмі адбіваецца на выхаванні дзяцей. Калі мы будзем паказваць і расказваць пра тое, што за вайна была ў Афганістане і каму яна была патрэбная, то зможам зрабіць так, каб больш падобнае ніколі не паўтарылася.



Даведка РГ. Уладзімір Чурлоўскі. Нарадзіўся 3 студзеня 1956 года ў Маладзечне. Маці – Раберта Пятроўна, бацька – Зянон Антонавіч.

У 1971 годзе скончыў восем класаў маладзечанскай сярэдняй школы №5, потым – Мінскае сувораўскае вучылішча.

У 1977 годзе скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. Служыў у Закаўказскай і Забайкальскай акругах.

У 1986 годзе яго накіравалі ў Афганістан. Капітан Чурлоўскі загінуў 15 мая 1988 года ў самым пачатку вываду савецкіх войск з Афганістана. Калона машын вярталася на Радзіму. Шлях ёй пракладала разведгрупа пад кіраўніцтвам капітана Чурлоўскага. Ён першым убачыў агнявыя кропкі душманаў.

Капітан Чурлоўскі пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.




Настасся РОЎДА.

Фота забяспечана Лідзіей КНЯЗЕВАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мемарыяльная дошка ў памяць аб Уладзіміру Чурлоўскім цяпер вісіць на маладзечанскай СШ №5, дзе ён вучыўся.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика