Што вас уразіла ў Беларусі падчас яе наведвання?. 21.by

Што вас уразіла ў Беларусі падчас яе наведвання?

01.12.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ірына ФЁДАРАВА, г. Санкт-Пецярбург

— Ад сваіх расійскіх сяброў даводзіцца чуць, што ў Беларусі жывуць значна бядней, чым у Расіі. Шчыра сказаць, мне смешна пра гэта чуць. На мой погляд, далёка не ўсе расіяне заможныя. Пагаджуся, што ў жыхароў Піцера, Масквы зарплаты добрыя, але ў правінцыі — усё інакш. Аднойчы сяброўка запрасіла мяне ў госці да сваіх бацькоў на Пскоўшчыну. Шчыра сказаць, вялікага дастатку там не ўбачыла: бацька вымушаны працаваць на будоўлі ў Маскве, каб пракарміць дваіх яшчэ непаўналетніх дзяцей. У вёсцы — разбітыя дарогі, пустыя будынкі, дзе калісьці былі вытворчыя пабудовы. На наступны год я звазіла яе ў "бедную" Беларусь да сваіх цёткі і дзядзькі, якія жывуць і працуюць у сельскай мясцовасці, маюць асабістую падсобную гаспадарку: парсючка, курэй, агарод. Назад мы ледзьве давезлі хатнія нарыхтоўкі ды далікатэсы, якімі нас нагрузілі. Мая сяброўка была здзіўлена ўзроўнем іх жыцця і дабрабыту, а таксама парадкам і чысцінёй паўсюдна: у вёсцы, на фермах і палях звычайнага беларускага калгаса.

Крысціна КАНЕЦКАЯ, г. Баксітагорск, Ленінградская вобласць:

— Мая мама — беларуска, нарадзілася на Брэстчыне. У Беларусі я другі раз. Упершыню тут пабывала ў раннім дзяцінстве і мала што помню з тае паездкі. Цяпер жа мне вельмі спадабалася на радзіме маёй маці. Магу з упэўненасцю сказаць, што брэнд Беларусі — гэта чысціня. Як толькі перасякаеш мяжу, адразу відаць, што тут жывуць сапраўдныя гаспадары: добраўпарадкаваныя дарогі, прыгожыя дагледжаныя драўляныя дамы, дыхтоўныя катэджы. Не, не вілы, як на Рублёўцы, а менавіта збудаванні, прыстасаваныя для нармальнага чалавечага жыцця. Мінск таксама прыемна ўразіў — сваімі прасторнымі вуліцамі, шырокімі праспектамі, ветлівымі і гасціннымі людзьмі.

Сяргей ЦЕЛЕПАЎ, г. Крывы Рог, Украіна:

— Жонка мая з Беларусі, з Магілёўскай вобласці. Калі-нікалі прыязджаем з ёй у госці да сваякоў. Я не заўважаю асаблівых адрозненняў ва ўзроўні жыцця паміж сталічнымі жыхарамі і правінцыяламі. У сучасным аграгарадку, дзе пражывае мая цешча, ёсць усё неабходнае: гандлёвы цэнтр, кавярня, цырульня, спартыўная зала, Дом культуры, лазня. А самае галоўнае, што для мясцовых жыхароў ёсць праца. Няхай зарплата і адрозніваецца ад сталічнай, але пражыць у сельскай мясцовасці на яе можна. Можа, у вас крыху даражэй радыё- і бытавая тэхніка, але ненамнога. Абавязкова купляем, каб узяць з сабой, беларускую вяндліну, каўбасы, сыры. Мясныя і малочныя вырабы ў вас значна смачнейшыя, чым ва Украіне, апошнім часам значна палепшылася і якасць піва.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Ад сваіх расійскіх сяброў даводзіцца чуць, што ў Беларусі жывуць значна бядней, чым у Расіі. Шчыра сказаць, мне смешна пра гэта чуць. На мой погляд, далёка не ўсе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика