Куточак рэлаксацыі з’явіўся ў Вілейцы
01.12.2012
—
Новости Общества
|
У наш час усё часцей на базе многіх устаноў з’яўляюцца куткі і пакоі для рэлаксацыі і адпачынку. Яны ствараюцца для таго, каб дапамагчы людзям простым, але эфектыўным спосабам зняць эмацыйнае напружанне, бо сучаснае жыццё з яго хуткім тэмпам падзей, стрэсы не лепшым чынам адбіваюцца на здароўі. З нядаўняга часу магчымасць упэўніцца ў эфектыўнасці кутка рэлаксацыі з’явілася ў выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Як паведаміла загадчыца аддзялення Святлана Паўлава, куток для рэлаксацыі ствараўся з улікам усіх патрабаванняў і рэкамендацый. Пры падтрымцы раённага Дзіцячага фонду было набытае неабходнае абсталяванне. Адначасова пяць выхаванцаў аддзялення маюць магчымасць адпачыць у куточку рэлаксацыі. Спакойныя колеры, мяккая зручная мэбля, прыемныя ціхія гукі, няяркае святло “зорнага неба”, лёгкі пах аромалямпы… Сеансы доўжацца 15-20 хвілін і дапамагаюць выхаванцам аддзялення не толькі зняць эмацыйнае напружанне, але і палепшыць настрой. А яшчэ, як паказала практыка, куток таксама эфектыўна выкарыстоўваць для правядзення індывідуальных гутарак, карэкцыйных заняткаў. Вольга ЮРКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наш час усё часцей на базе многіх устаноў з’яўляюцца куткі і пакоі для рэлаксацыі і адпачынку.
|
|