У Курапатах зноў скралі крыж польскім афіцэрам. 21.by

У Курапатах зноў скралі крыж польскім афіцэрам

03.12.2012 02:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Курапатах зноў скралі крыж польскім афіцэрам

Еўрарадыё
Фота: svaboda.org
Фота: svaboda.org
У Курапатах зноў скралі крыж польскім афіцэрам. Усталяваны 29 лістапада, ён прастаяў усяго тры дні.

Пра тое, што крыж знік, Еўрарадыё паведаміў старшыня беларускай філіі міжнароднага таварыства “Мемарыял” Уладзімір Раманоўскі. Крыж быў усталяваны тры дні таму пры ўдзеле Уладзіміра Раманоўскага, палітвязня савецкіх часоў Сяргея Ханжанкова і грамадскай актывісткі Ганны Шапуцькі, ініцыятаркі змагання супраць “Бульбаш-хола”.

Гэта ўжо другі выпадак, калі крыж знішчаецца ці знікае. Першы раз памятны знак афіцэрам польскага войска з’явіўся ў Курапатах 29 кастрычніка і быў скрадзены на наступны дзень. Адзін з ініцыятараў усталявання, даследчык Курапатаў Ігар Кузняцоў звінаваціў у гэтым актывістаў КХП-БНФ, якіх заспеў на месцы. Аднак актывісты патлумачылі тады, што самі ўбачылі ўжо месца без крыжа і проста вырашылі прыбраць яго.

Ініцыятыва па ўсталяванні такога знака сустрэла крытыку з боку некаторых людзей, бо дакладна невядома, ці пахаваныя ў Курапатах забітыя бальшавікамі польскія афіцэры. Цяпер актывісты рыхтуюцца ўсталёўваць крыж у трэці раз.

 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усталяваны 29 лістапада, ён прастаяў усяго тры дні.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика