Прадажная Няміга
05.12.2012 21:59
—
Новости Общества
| 21.by
Источник материала: 21.by Усе пачалося ў жніўні, калі упершыню рэкламнымі плакатамі былі абклеены калоны на станцыіі метро «Плошча Перамогі». Потым з «ліпкай» рэкламай эксперыментавалі ў пераходзе паміж «Кастрычніцкай» і «Купалаўскай». А зараз камерцыйныя розумы дабраліся і да «Нямігі». Старажытны куток сталіцы кожны дзень наведвае вялікая колькасць турыстаў. Калі зараз спускаешся на платформу станцыі «Няміга», цяжка адчуць сябе ў падземцы. Ствараецца ўражанне, што ты не ў метро, а на кірмашы. - Мне не даспадобы, што ў метро на «Нямізе» столькі рэкламы, - падзялілася студэнтка з Гомеля Вікторыя. - Усе ж такі гістарычны цэнтр сталіцы, шмат інастранцаў. Неяк несалідна. Станцыю метро «Няміга» праектавалі заслужаны архітэктар Беларусі Леанід Левін і лаўрэат Ленінскай прэміі ў галіне архітэктуры, адзін з сааўтараў мемарыяльнага комплекса «Хатынь» Юрый Градаў. Здаецца, што мы, нашчадкі, павінны ганарыцца і берагчы тое, што нам стварылі вядомыя асобы. Таксама не кожны горад можа ганарыцца такімі прыгожа аздобленымі станцыямі падземнага транспарту. А што ў нас робіцца? Замест таго, каб адрамантаваць станцыю, якую нярэдка затаплівала, яе ў дадатак яшчэ і абклеілі рэкламай, быццам шпалерамі. Давайце тады замест таго, каб рэканструяваць дамы у цэнтру Мінска, будзем проста абклеіваць іх рэкламнымі плакатамі. Канешне, вядома, што метро без рэкламы - сення гэта не метро. Але ж на кожнай станцыі есць спецыяльныя экраны і месцы. Таксама нельга забываць, што метро небяспечны транспарт. Рэклама воляй-няволяй адцягвае ўвагу пасажыраў. Дзмітрый Сіманаў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе пачалося ў жніўні, калі упершыню рэкламнымі плакатамі былі абклеены калоны на станцыіі метро «Плошча Перамогі». Потым з «ліпкай» рэкламай эксперыментавалі ў пераходзе паміж «Кастрычніцкай» і «Купалаўскай». А зараз камерцыйныя розумы дабраліся і да «Нямігі».
|
|