15-га снежня Беларусь будзе цвярозай. Ахвочых закадзіруюць бясплатна
06.12.2012
—
Новости Общества
|
Дзевяццю міністэрствамі і ЦК БРСМ зацверджаны сумесны план правядзення рэспубліканскай акцыі “Прафілактыка і ТЫ!”, якая пройдзе 14–15-га снежня па ўсёй краіне. Мэта акцыя, як гаворыцца ў зацверджаным плане, прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблемы п’янства і звязаных з ім негатыўных наступствах, прапаганда здаровага ладу жыцця. Сярод мерапрыемстваў, якія плануецца правесці, “Дзень без алкаголю” 15-га снежня. Кіраўнікам гандлёвых прадпрыемстваўгэтым планам рэкамендуецца ўстрымацца ад продажу алкаголю. Па тэлебачанні, ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах, на дыскатэках і да т.п. будуць паказвацца “рэкламныя ролікі і фільмы прафілактычнай накіраванасці з мэтай фарміравання у грамадзян культуры бяспекі жыццядзейнасці і негатыўнага стаўлення да алкаголю, проціпраўных паводзін”. Для 9-11 класаў устаноў агульнай адукацыі плануецца правесці дні адчыненых дзвярэй на прадпрыемствах, а таксама тэматычныя сустрэчы дзеля магчымасці ў будучыні працаўладкавацца. Міністэрствы аховы здароўя, унутраных спраў бяруцца арганізаваць правядзенне бясплатнага “кадзіравання” ад алкагольнай залежнасці. Прадугледжваецца забеспячэнне магчымасці бясплатнага наведвання музеяў, выставак, спартыўных баз, збудаванняў, залаў і бясплатнае карыстанне спартыўным інвентаром. Плануюцца масавыя спартыўныя спаборніцтвы і выступленні творчых калектываў па папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Пункт 16-ы зацверджанага плана кажа: “Забяспечыць удзел у мерапрыемствах акцыі грамадзян, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку, за якімі праводзіцца прафілактычнае назіранне, устаноўлены прэвентыўны нагляд, якія церпяць на алкагольную залежнасць, непаўнагадовых, якія стаяць на ўліку ў інспекцыях па справах непаўнагадовых”. Мясцовыя структуры ўлады цяпер распрацоўваюць канкрэтныя планы мерапрыемстваў, звязаных з акцыяй 14-15-га снежня. Аддзел інфармацыі “РГ”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзевяццю міністэрствамі і ЦК БРСМ зацверджаны сумесны план правядзення рэспубліканскай акцыі “Прафілактыка і ТЫ!”, якая пройдзе 14–15-га снежня па ўсёй краіне.
|
|