2013 - год мудрых і ўзважаных рашэнняў. 21.by

2013 - год мудрых і ўзважаных рашэнняў

09.12.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Змяя няспешная і марудлівая, але ўсё ж такі здольная на рэзкі рывок. Не наступайце Змяі на хвост, і ўдача будзе спадарожнічаць вам.
Год Змяі ўступіць у свае правы 10 лютага 2013 года і прадоўжыцца да 31 студзеня 2014.

Касмічны элемент года – вада, колер – чорны (фіялетавы). Значыць, году Змяі адпавядаюць такія колеры, як чорны, фіялетавы, сіні (блакітны) і зялёны. Стыхія – вада, якой уласцівая рухомасць, дынамізм і зменлівасць.

Змяя лічыцца сімвалам мудрасці, разважлівасці, раптоўнасці. Але калі не наступаць ёй на хвост, яна не пакрыўдзіць. Так што будзьце асцярожныя ва

ўсім.Вядома ж, гэта прыгажуня ўмее быць небяспечнай, ядавітай, непрадказальнай, але ў той жа час грацыёзнай лекаркай, якая дорыць здароўе.
Вадзяная Змяя нясе людзям нечаканыя падспудныя перамены, зменлівасць. Вось таму важна ў год Змяі загадзя ўсё планаваць і правільна ацэньваць, перш чым што-небудзь рабіць. Не характэрная і агрэсія, але ўжо калі яна будзе праяўленая, то літасці нікому чакаць не варта. Вы ж ведаеце, што ў прыродзе змяю злаваць і раздражняць не варта, бо можна быць вокамгненна пакараны.

Чым вызначаецца чалавек, народжаны ў год Змяі

Змяя народжаная пад знакам мудрасці. А чалавек, народжаны ў гэты год, мае высокі інтэлект і жывы розум, ён увесь час шукае шляхі і спосабы найлепшага прымянення сваіх талентаў і здольнасцяў, добра абдумвае свае ўчынкі.

Змяя заваёўвае свет у роўнай ступені дзякуючы свайму яду і зачараванню, якое проста  заварожвае. Яна выдзяляецца ў любым натоўпе, яе стыль бездакорны ва ўсім – ад адзення да ўмення сябе трымаць. Такі чалавек можа ўзяць верх над любым, хто апынецца ў яго на шляху, але, на шчасце, звычайна вядзе сябе дастаткова дружалюбна і ахвотна прыходзіць на дапамогу ахвярам ўласнага зачаравання.


Шмат разоў за сваё жыццё Змяя скідвае сваю старую скуру і пачынае практычна новае жыццё. Яна сама робіць выбар і рэдка калі памыляецца. Змяя выдатны арганізатар, у яе ёсць схільнасці бізнесмена і вязенне ў фінансавых справах. Большасць Змей да канца жыцця цудоўна забяспечаныя, калі толькі ў маладосці не захапляліся азартнымі гульнямі, бо Змяя – самы няўдалы гулец з усіх знакаў задыяка.

У Змяі звычайна спакойны, ураўнаважаны характар і яўнае імкненне да ціхага і непрыкметнага ладу жыцця. Яна не любіць нервознай атмасферы і ненавідзіць прымаць імгненныя рашэнні, а таксама каб хто ўмешваўся у яе справы.

Людзі, народжаныя ў год Змяі, не любяць малоць языком без дай рэчы, яны ад прыроды вельмі сур’ёзныя. Але ўмеюць пераконваць, а калі ім сказаць нешта надзвычай важнае, то іх красамоўства не ведае сабе роўных. Акрамя таго, могуць утрымліваць вялізную колькасць інфармацыі, ну і падтасоўваць факты, калі трэба, могуць. Сярод людзей, народжаных пад гэтым знакам, нямала і лоўкіх шарлатанаў, якія нажываюцца на чужой даверлівасці.

Нельга не адзначыць, што Змеі – сур’ёзныя і аддаюць перавагу моцным сямейным шлюбам. Таму, калі што, то толькі ў ЗАГС. А то мужчыны распусціліся, ім  раманчыкі падавай. А не тут-то было!

Калі вы сустрэнеце свайго суджанага ў год Змяі, то, акрамя сур’ёзных намераў, вас чакаюць прыгожыя кампліменты і заляцанні. Год спрыяе стварэнню трывалых адносін.

А яшчэ Змяя любіць грошы – і зарабляць, і збіраць, і траціць ёй удаецца аднолькава добра, і нават цяжка сказаць, што ёй прыносіць найбольшае задавальненне. Не любіць толькі тых, хто кідае іх на вецер.

У год Змеі нарадзіліся: Аляксандр Радзішчаў, Мікалай Някрасаў, Іаган Вольфганг Гёте, Фёдар Дастаеўскі, Уладзімір Маякоўскі, Генрых Гейне, Дэні Дзідро, Аляксандр Керанскі, Аўраам Лінкольн, Клімент Варашылаў, Іаахім Рыбентроп, Клара Цэткін, Мао Цзэдун.
Марыя УРБАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Змяя няспешная і марудлівая, але ўсё ж такі здольная на рэзкі рывок. Не наступайце Змяі на хвост, і ўдача будзе спадарожнічаць вам.Год Змяі ўступіць у свае правы 10...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика