Тры прадпрыемствы парушалі нормы
10.12.2012
—
Новости Общества
|
![]() У таварыстве “Слабадская зара”. Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю пабываў на мехдвары ААТ “Слабадская зара” ў вёсцы Слабада на Мядзельшчыне. Там знайшлі шмат парушэнняў нормаў і стандартаў.Сярод іх шэсць грубых парушэнняў: 1. Мехдвор агароджаны часткова. У некаторых месцах ён зарос пустазеллем, патрабуе падсыпкі і адводу сцёкавых вод. 2. Па двары раскіданыя металалом і шыны, якія належаць ўтылізацыі. 3. Павеці для захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі знаходзяцца ў аварыйным стане і патрабуюць зносу, бо сцены заваліліся і дах праваліўся. 4. Прылеглая тэрыторыя мехдвара належыць рэкультывацыі, бо зарасла пустазеллем. 5. Тэхніка захоўваецца з парушэннем патрабаванняў ГОСТа. У жняярках да збожжаўборачных камбайнаў нажы не знятыя і не здадзеныя на склад. Шыны іх не пакрытыя воскам ці ахоўным саставам. У пасяўным агрэгаце ўжо больш за год бункеры не ачышчаліся ад насення, і яно згніло. 6. Рамонтныя работы трактароў праводзяцца не ў майстэрнях, а на вуліцы. Аліва ж пры гэтым зліваецца не ў спецыяльныя бакі, а проста на зямлю. Падобныя парушэнні ёсць і ў ААТ “Свір-агра”, і на прадпрыемстве “Габы-агра”. У пасяўным агрэгаце зерне праляжала год і згніло. Між іншым, дырэктару прадпрыемства “Габы-агра” ўжо ўказвалася на парушэнні пры ранейшых рэйдах, але з таго часу змянілася няшмат. Металалом і шыны, што падлягаюць ўтылізацыі, працягваюць захоўвацца на неабсталяваных пляцоўках. Павеці для захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі, агароджа мехдвара не адрамантаваныя, а прылеглая тэрыторыя належыць рэкультывацыі, бо зарасла пустазеллем і закіданая металаломам. Уезд і выезд тэхнікі ў згаданых сельгаспрадпрыемствах не кантралюецца, а мехдвары не забяспечаныя кантрольна-прапускнымі пунктамі. Паводле матэрыялаў Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю. Фота забяспечана Маладзечанскім міжраённым камітэтам дзяржкантролю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю пабываў на мехдвары ААТ “Слабадская зара” ў вёсцы Слабада на Мядзельшчыне. Там знайшлі шмат парушэнняў нормаў і... |
|