Пад шэсце Дзядоў Марозаў запаляцца агні на навагодняй ёлцы
13.12.2012
—
Новости Общества
|
![]() Конкурс на лепшага Дзеда Мароза стане пачаткам калядных свят. Шэсце пачнецца ў 16 гадзін 21 снежня на цэнтральнай вуліцы з выхадам на плошчу. Там запаляць навагоднія агні на галоўнай ёлцы раёна.Гэта першы этап раённага конкурсу "Лепшы Дзед Мароз года". Другі этап пройдзе ў глядзельнай зале гарадскога Дома культуры. Тут Дзяды Марозы разам са сваімі камандамі будуць прадстаўляць сябе. – Гэты конкурс праводзіцца штогод, але сёлета ўпершыню ў два этапы, – адзначае дырэктар раённага арганізацыйнага метадычнага цэнтра Аксана Вязевіч. – Раней было толькі шэсце. Узнагароды атрымаюць усе: кожны ў сваёй намінацыі. Настасся РОЎДА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэсце пачнецца ў 16 гадзін 21 снежня на цэнтральнай вуліцы з выхадам на плошчу. Там запаляць навагоднія агні на галоўнай ёлцы раёна.
|
|