Якія падарункі на Новы год вы дарыце сваім блізкім?. 21.by

Якія падарункі на Новы год вы дарыце сваім блізкім?

14.12.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена Касцюкова, прэс-сакратар Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі:

— Мая 10-гадовая дачка Эва, на мой погляд, мае здольнасці да выяўленчага мастацтва. Таму ўжо даўно яна марыць вучыцца ў мастацкай школе. Мы даведаліся, што туды прымаюць менавіта з 10 гадоў.

На Новы год сваёй дачцэ я падару сур'ёзны і дарагі эцюднік. А яшчэ я вырашыла купіць ёй на святы новыя канькі.               Алег Снітко, мастак-дызайнер (Мінск):

— Выбар навагодніх падарункаў — гэта заўсёды галаўны боль. Звычайна, калі не хапае часу прыдумаць нешта цікавае, то набываю ўжо гатовыя падарункі — напрыклад, касметычныя наборы, а дзеткам — цацкі. Аднак хочацца, вядома, зрабіць які-небудзь сапраўды арыгінальны падарунак. Зараз шукаю, дзе можна надрукаваць насценныя календары з партрэтамі маіх дзяцей у падарунак нашым бабулям. А яшчэ заўсёды прыглядаюся, каб у падарунку не было нейкага схаванага, нядобрага намёку. Зразумела, што нажоў цешчы купляць не буду.

              Алена Патаповіч, начальнік аддзела маркетынгу і рэкламы Цэнтра гандлю нерухомасцю "Пакадан":

— На гэта цудоўнае свята сваім блізкім я дару шмат падарункаў матэрыяльных і не толькі. Мужу куплю бутэльку сапраўды добрага віскі. Старэйшаму сыну падару сучасную навінку тэхнікі па лініі сотавых тэлефонаў. Дачцэ — прыгожае адзенне, бо яна ў мяне вялікая модніца. Малодшаму сыну — цацку. Сёлета гэта будзе канструктар Lеgо. Свайму тату падару добры ліхтарык, а маме — прыгожыя валёнкі. У маіх бацькоў дні нараджэння 1 і 2 студзеня. Таму святкуем Новы год і дні нараджэння ў адзін час.

Аднак галоўным падарункам лічу ў гэта свята цудоўны настрой, бо я сваіх блізкіх вельмі моцна люблю.

Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алег Снітко, мастак-дызайнер (Мінск): "Звычайна, калі не хапае часу прыдумаць нешта цікавае, то набываю ўжо гатовыя падарункі — напрыклад, касметычныя наборы, а...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика