Статкевічу прысуджана Міжнародная прэмія імя Вілі Брандта
16.12.2012 17:26
—
Новости Общества
|
Статкевічу прысуджана Міжнародная прэмія імя Вілі Брандта Фото: Reuters Прэміяй уганараваны Мікола Статкевіч. Нагадаем, ён быў затрыманы пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, у якіх удзельнічаў у якасці кандыдата. 26 траўня 2011 года Статкевіч асуджаны за арганізацыю "масавых беспарадкаў" да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў турме № 4 г. Магілёва. Як паведамляе сайт statkevich.org, прэмія імя Вілі Брандта ўсталяваная Сацыял-дэмакратычнай партыяй Нямеччыны за ўнёсак у справу ўзаемапаразумення і міру паміж народамі. Вілі Брандт (1913-1992) — нямецкі палітык, сацыял-дэмакрат, у 1969-1974 гадах быў федэральным канцлерам Заходняй Нямеччыны, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1971 год). Прэмія будзе ўручацца ў гэтым годзе ў другі раз. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яна мае назву "За асаблівую палітычную мужнасць".
|
|