Для здароўя малых і дарослых
18.12.2012
—
Новости Общества
|
У мінулую суботу беласнежны пейзаж Цэнтральнага дзіцячага парку імя М. Горкага ў Мінску стракацеў рознакаляровымі сцяжкамі, транспарантамі. Плошчу вакол навагодняй ёлкі запоўнілі гаманлівыя чародкі дзятвы з лыжамі, санкамі. Тут апоўдні пачалося спартыўнае свята сяброўства і здароўя. Калі на алеях парку быў дадзены старт зімнім спаборніцтвам, пра гэты дзіцячы фэст нам распавёў намеснік главы адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска Уладзімір Зубрык: — Паглядзіце, колькі дзятвы са школ, інтэрнатаў, гімназій нашага раёна сабралося тут! Разам з настаўнікамі яны прыйшлі не толькі прыняць удзел у зімніх гульнях, але і паспаборнічаць за перамогу. Лыжныя гонкі, перацягванне каната, гонкі на санках, футбол на снезе нікому не дадуць замерзнуць. Неспрыяльным надвор'е аказалася толькі для тых, хто збіраўся ляпіць снегавікоў: не лепіцца снег у такі лёгкі марозец. Гэтае свята мы арганізавалі згодна з праграмай шостага школьнага дня. Няхай вольны ад заняткаў час прыбавіць кожнаму здароўя, паспрыяе сяброўству. Дарэчы, папулярызацыя спорту — гэта зусім не разавае мерапрыемства. Напрыклад, учора ў некаторых школах раёна адбыліся сустрэчы з нашымі алімпійскімі чэмпіёнамі. Сёння, акрамя зімовага свята ў парку, юныя аматары спартыўных гульняў могуць наведаць школьныя спартзалы. Трэба дадаць, што 15 снежня дадало здароўя не толькі дзецям, але і некаторым дарослым: гэты дзень абвешчаны днём без алкаголю. Многія магазіны рознічнага гандлю прыпынілі продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва. Гэта адбылося ў межах рэспубліканскай акцыі "Прафілактыка і ты", мэта якой — прапагандаваць здаровы лад жыцця. Яўген Пясецкі, фота аўтара. На здымках — фрагменты свята ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага. Зборная мінскай школы № 183 выдатна выступіла ў намінацыі "Маляванне на снезе". Свята адкрывае намеснік главы адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска Уладзімір Зубрык. Лыжныя гонкі на алеях парку. Весела імчаліся з горак малыя і дарослыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу беласнежны пейзаж Цэнтральнага дзіцячага парку імя М. Горкага ў Мінску стракацеў рознакаляровымі сцяжкамі, транспарантамі. Плошчу вакол...
|
|