Калі на паперы адно...
18.12.2012
—
Новости Общества
|
Кватэрнае пытанне Наш дом будаваўся з долевым удзелам, і да канца года яго павінны здаць у эксплуатацыю. Асноўныя работы сапраўды завершаны. Аднак агульная плошча асобных кватэр да квадратнага метра і больш не адпавядае той, што запісана ў дагаворах. Ці павінны па гэтых кватэрах зрабіць пераразлік кошту будаўніцтва? А. Батурын, г. Мінск. На практыцы, да ўваходжання ў сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 396 "Аб долевым будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў", у выпадку адхілення фактычнай агульнай плошчы кватэр ад праектнай у дамах, пабудаваных з долевым удзелам грамадзян, пераразлік кошту кватэры не праводзіўся. Гэта не прадугледжвалася і Тыпавым дагаворам аб долевым будаўніцтве жылля, які быў зацверджаны загадам Мінбудархітэктуры ад 24 мая 1999 г. № 136. З уваходжаннем у сілу з 1 ліпеня 2006 г. Указа № 396 становішча змянілася. У зацверджанай гэтым Указам (з улікам змяненняў і дапаўненняў) форме прыкладнага дагавора стварэння аб'екта долевага будаўніцтва прадугледжана (падпункт 6.4.4), што забудоўшчык абавязаны прад'явіць дольніку абгрунтаваны разлік-даведку кошту аб'екта долевага будаўніцтва на працягу месяца з дня зацвярджэння камісіяй акта аб прыёмцы дома ў эксплуатацыю. Пры гэтым, калі фактычная плошча аб'екта долевага будаўніцтва акажацца меншай (большай), чым агавораная ў дагаворы, забудоўшчык праводзіць пераразлік кошту аб'екта долевага будаўніцтва. Віктар САВІЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш дом будаваўся з долевым удзелам, і да канца года яго павінны здаць у эксплуатацыю. Асноўныя работы сапраўды завершаны. Аднак агульная плошча асобных кватэр да...
|
|