Святло, якое яднае
19.12.2012
—
Новости Общества
|
У Гродна заўтра прыбудзе Віфлеемскі агонь. Яго перададуць прадстаўнікам беларускіх маладзёжных арганізацый польскія харцары. Агонь даставяць з беларуска-польскай мяжы ў Гродзенскі кафедральны сабор і запаляць ля алтара. На сустрэчы агню і ўрачыстай імшы чакаецца шмат гасцей з розных куткоў Беларусі, якія адвязуць агонь у свае парафіі — Смаргонь, Мінск, Баранавічы, Ваўкавыск, Ліду і іншыя гарады. Таксама прыбудуць расійскія скаўты з Масквы і Ніжняга Ноўгарада, якія павязуць агонь з Віфлеема ў сваю краіну, каб перадаваць далей вернікам. Скаўты перадаюць яго ва ўсе храмы, якія сустракаюцца па дарозе. Расійскія скаўты ў Гродна прыязджаюць ужо каля дзесяці гадоў, з часоў, калі тут нарадзілася традыцыя запальваць Віфлеемскі агонь, і ўсё спадзяюцца давезці святы агонь да Уладзівастока. Кожны чалавек, які наведае ў гэты і наступныя дні катэдру, зможа запаліць свечку ад Віфлеемскага агню і занесці святло міру і сяброўства ў свае хаты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродна заўтра прыбудзе Віфлеемскі агонь.
|
|